Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
МУСОЛІЦЬ незак., экспр. Рабіць справу марудна, адцягваць яе завяршэнне. Трэба не мусдліць, a сесці i зрабіць. Кушняроўка Чаш. МУСЯ гл. МУСІ МУТ м. Памутненне ў вачах. Нейкі ў мяне мут у вачах увесь дзень - можа, на змену надвор 'я. Вярцінскія Паст. МУХАБОЙКА ж. Самаробная прылада для знішчэння мух. Дзе ж наша мухабойка? Абухава Беш. МУХЛЯВАЦЬ гл. м а х л ю в Ац ь МУЧАНЫ прым. Мучны, з мукі. Стку сёння мучаны пірог. Абухава Беш. 3 жытняй мукі вараць кашу мучаную. Ляхаўшчына Паст. МУЧШК м Вялікі круглы пірог. Трэба мучнік у нядзелю спячы: дзеці з горада прыедуць. Шыді Шарк. МУША ж. Карова. У гаспадарцы муш дзве-тры штукі трымалі. Ступакі Дубр. МУШКАТ м., бат. Герань. Дужа люблю мушкат, на вокнах у мяне яго многа. Угрынкі Уш., Пашкі Шарк. МУІІГЯК м. Неядомы грыб. Муш'які - ema ўсе неядомыя грыбы. Гарэлькі Дубр. МЫГЛА гл. МАРАЗГУША МЬІКАЦЦА незак. Хадзіць без справы. Мыкаешся na чужых дварах. Домарабіць няма чаго? Слабодка Леп. МЫРЧЭННЕ н. Мурлыкание. Мырчэнне нашага ката чуваць на ўсю хату. Ваўкалата Докш. МЫРЧЭЦЬ незак. Мурлыкаць. Наш кот пачынае громка мырчэць, калі яго гладзяць. Ваўкалата Докш. м ь іс т Ач а н н е гл. м а с т Ач а н н е МЬТТПА. МЫША, МЫШЫНА ж. Мыш. Сёння мыша скраблася ўсю ноч. Мыкава В.-Дзв. Мышу кот злавіў сёння. Навасёлкі Паст. Учора наш каток злавіў мышыну. Лужасна Віц., Канаты Гар., Высачаны Лёзн. Недзе мышына за шпалерамі шкрабецца. Угрынкі Уш. м ы ш Ар н ік гл. м а ш Ар н ік МЬШГЯК м., бат. Мышыны гарошак (расліна). Мыш 'як - гэта гарошак, што расце ў жыце. Камоскі Беш. МЭМА аг., груб. 1. Негаваркі, незадаволены нечым чалавек. Настаўніца Антона называв мэмай: слова з яго не выщгнуцъ. Каралёва Шарк. Параўн. майдук, мумка2, мармуль, мармыль. 2. Гулътай. Ідзі папрацуй, нельга быць такой мэмай. Баравуха Пол. Параўн. мямля у 2 знач. МЭНТАМ прысл. Хутка. Як пачуў, што бацъка ідзе - мэнтам выскачыў у вакно. Угрынкі Уш. МЭРЛЯ ж. Марля. Тварог з сырнікаў у мэрлю пералгваю, тады ён вісіць над печчу. Вялічкі, Лынтупы Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

майдўк, маразгўша, мармўль, мучанўю, мушякі, мышў, мўся, мўсі
5 👁
 ◀  / 359  ▶