МОСТ МОСТАМ Вельмі многа. Впианъ у гэтым годзе - мост мостам! Ахрэмаўцы Брасл.
МОЎЧАНЬКА прысл. Моўчкі. Сядзім моўчанька, як чужыя. Селішча Уш.
МРЭЦЬ незак. Знемагаць ад гарачыні. Ай жа пякота, ажно сабакі мрэюць. Стары Лепель Леп.
МУДРЫКІ толькі мн. Хітрыкі, Ты не можаш без мудрыкаў абысціся! Селішча Уш.
МУЛІЦЬ незак. Націраць, прычыняць боль трэннем. Бацінак новый нешта нагу мулііць. Канашы Тар. Левы бот муліць нагу. Ваўкалата Докш.
МУЛКІ мн. Мазалі. Так працавала, што аж мулкі на руках зарабіла. Андронавічы Віц.
МУМКА 1 ж. Блыха, вош. Не можа на месцы сядзець наш мурлыка: зусім яго мумкі закусалі. Бачэйкава Беш. Падчапіла недзе мумак, не ведаю нават дзе. Выдрэя Лёзн. Учора сабаку памылі, а зноў нейкія мумкі поўзаюць. Прамышляды Паст.
МУМКА 2 ж., груб. Маўклівая, незадаволеная нечым дзяўчына ці жанчына. Мумку нейкую сабе ў жонкі ўзяў, слова не выцігніш. Лужасна Віц. Параўн. майдук, мармуль, мармыль, мэма ў 1 знач.
МУНДЗЕРКА, МУНДЗІРОЎКА, МУНДЗЯРЬІ гл. МАНДЗЯРУШКІ
МУРЗЕЛЯ аг., неадабр. Неахайны, неакуратны чалавек. Паскідываіць i чыстае, i маранае ў адну кучу, мурзеля гэтая. Замачак Чаш.
МУРЗАТЫ прым. Брудны (пра чалавека). Што ты ходзіш цэлы дзень мурзаты? Ідзі памыйся. Кузняцова Віц., Звязда Леп.
МУРЛАТЫ прым., груб. 3 тоўстым, шырокім тварам, мардаты. Мужыка сабе нейкага мурлатага ўзіла. Канашы Гар. Ванька з арміі мурлаты прыйшоў - відаць, добра яму там служылася. Звязда Леп.
МУРОЎКА ж. Божая кароўка. Глянь, колькі на зямлі муровак. Моханава В.-Дзв. Муроўка, ляці на неба! Манякова Міёр.
МУРЫНЦОЎКА ж. Квяцістая хустка. Учора дачка з гораду прыехала, мне прывезла мурынцоўку, а бацьку рубаху цёплую. Сасновая Докш.
МУСІ, МУСЯ мад. сл. Мабыць, напэўна, відаць, магчыма. Мусі, у гародзе яны. Друя Брасл., Целякі Паст. Вунь як дзерава ў Cтaci засохла. Муся, вадой гарачай паліваіць. Дэмскія Міёр. Я, муся, прыеду праз нядзелю. Новая Зара Чаш.
МУСОЛІЦЦА незак. Забруджвацца ад неахайнага карыстання, зашмальцоўвацца. На агародзе адзенне быстра мусоліцца, тому адзявай што горшае. Кузняцова Віц.
34 👁