СЛАГАЦЬ зак. Расказаць, распавесці. Што ячшо слагаць вам такога інцірэснага? Чарневічы Глыб.
СЛАДЗЕНКІ мн. Пернікі. У магазіне сладзенкі кілаграмамі бяруць, а раней па адным пяклі самі ды частавалі дзяцей. Плісы Беш.
СЛАНУХА гл. СЛОН
СЛАДКАЕ н. Кампот. Мы з сястрой раней сладкае любілі піць, з сухіх яблык, груш, сліў зімой наварым цэлую каструлю і п'ём увесь дзень. Стасева Лёзн.
СЛАСЦЕНЫ мн. Разнавіднасць печыва; пампушка, пышка. Сласцены пяклі мы на Каляды з мукі і сахарам пасыпалі іх. Дуброўна.
СЛАТА, СЛОТА ж., зб. Насякомыя маскіты. Слаты гэтай наляцела – не адбаронішся. Зляцелася слота, усе вочы павыядала. Слабада Докш.
СЛЕПАЦЬ, СЛЕПАЦЕНЬ аг., перан., зневаж. Сляпы чалавек. А эта слепаць куды прецца? Кузняцова Віц. Калі ты слепацень, дык бяры вочы ў кулак і глядзі. Ляхавічы Леп.
СЛЕЦЦЕ н., толькі адз. Надвор'е. Бульбы ў гэтым гаду нямнога – верна таму, што было паганае слецце. Марчанкі Гар.
СЛІВА аг., перан. П'яны чалавек з пасінелым носам. Ну ты і сліва! Налізаўся пойла! Ульянавічы Сен.
СЛІВІНА ж. Сліва, пладовае дрэва. З агрэсту робім варэння, пазней са слівін і грушын знімаім плады, мыем, косткі вынімаім і разам у адным вядру варім на джэм. Задуброўе Віц.
СЛІЖ, СЛІЖНЯК, СЛІЗЬ м., заал. Уюн, галец; прэснаводная рухавая рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі, з падоўжаным змеепадобным целам. Яська прынёс дамоў свайго першага сліжа. Зялёнка Пол. Сліжняка ты проста так не ўловіш. Малы Двор Беш. Слізь чорны, скольскі, рот як прісоска, алі ж ні прісоска. Лялеўшчына Гар. Параўн. слізняк, сляпец.
СЛІЖ, СЛІЖАК, СЛІЗЕНЬ м., заал. Смоўж, слімак; малюск без ракавінкі. На спелай сунічке сядзіць тоўсты сліж. Стараселле Леп. Летам у саду сліжакі бываюць. Гарбачы Беш. Слізень любіць сыраежкі. Так абгрызе, што і шляпка зваліцца можа. Слабодка Брасл. Ма-а-ма! Знімі з мяне гэтага слізня! Вярэчча, Ракава Гар. Глянь, дзе сядзіць аж некалькі слізняў. Стараселле Леп. На бярозавым лісточку сядзіць слізень. І што ён тут есь? Ліпанты Міёр. Слізні ўсю клубніку паелі. Мішкавічы Шум. Параўн. слізняк, смаршок.
СЛІЖАК м. Сырое дрэва, брус. Лазіў, бывала, малы на дзерава, глядзі, каб на сліжку ні пакаўзнуўся. Кузняцова Віц.
СЛІЖНЯК гл. СЛІЖ
СЛІЖЫКІ мн. Аладкі з варанай бульбы і крухмалу. Спячы ты мне сліжыкаў, дужа ж захацелася. Лазічы, Папшычы Глыб.
88 👁