Старонка 266
◀ / 359 ▶
СЛІЗГАНІЦА, СЛІЗГАНІЦА ж. Галалёдзіца, слізгота. Будзь асцярожным, на дварэ слізганіца, шагу ступіць нельга. Верхняе, Празарокі, Чарневічы Глыб. СЛІЗГАНКА ж., часцей СЛІЗГАНКІ мн. Канькі. Слізганкі былі зусім новыя, а ён іх утапіў. Жарцы Пол. СЛІЗЕНЬ гл. СЛІЖ СЛІЗНЯК м., заал. Уюн, галец; прэснаводная рухавая рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі, з падоўжаным змеепадобным целам. Мяса слізняка тлустае, мяккае, крыху саладкаватае. Павяцце Міёр. Параўн. сліж, сліжняк, слізь, сляпец. СЛІЗНЯК м., заал. Смоўж; слімак; малюск без ракавінкі. Дзе што сыра трошкі – заводзяцца слізнякі. Гарбачы Беш. Параўн. сліж, сліжак, слізень, смаршок. СЛІЗЬ гл. СЛІЖ СЛІМАЗАРНЫ прым. Невялікі. Меў я тады слімазарную гаспадарку. Зубава Арш. СЛІПУН м. Крот. Адзін сліпун, а перарыў нам увесь агарод. Дразды Беш. СЛІШЧА, СЦІЛІШЧА н. Сцелішча; месца, дзе рассцілаюць лён. Бабы, пэўна, на слішчы, лён сцелюць. Старое Лядна Леп. Ці перанёс ты лён у сцілішча? Вяцера Чаш. СЛОДЫЧ ж., зб. Салодкія пачастункі. Вельмі любілі, калі бабка прывозіла нам з горада слодыч. Зазерыца Чаш. СЛОІК м. Гаршчок з двума вушкамі. Падай мне слоік, звару ў ім зацірку. Цяцеркі Віц. СЛОМКА ж. Саломінка. Узяў сломку са стога і перамінае яе ў руках – работай чалавек заняты. Стаі Леп. Кінь ты гэту сломку! Свілелі Паст. СЛОН, СЛОНУМ м., СЛАНУХА, СЛОНКА ж. Сланечнік; семачкі сланечніку. Во дык сланы ўдалісь у етым гаду. Кузняцова Віц. Пасеяў слону, вырас вялікі – вышэй плоту. Тур'ева Сен. Слонума многа сеялі на гародзе. Стасева Лёзн. Вельмі смачная слануха. Крывіцкі Шум. Слонкі такія вялікія, што можна ў іх у хованкі гуляць. Вяцера Чаш. Параўн. скрысонца. СЛОН м. Засланка; прыстасаванне (звычайна бляшаны ліст з ручкай), якім засланяюць топку печы. Печ закрый слонам. Куты Беш. Параўн. слонік. СЛОНЕЦ гл. СЛОНІК СЛОНІК, СЛОНЕЦ, СЛОНІЦ, СЛОНЧЫК м. Услончык; невялікі табурэт; невялікая пераносная лавачка. А гэта маленькі слонік, зручна на ім бульбу чысціць. Чарневічы Глыб. На слоніку сядзіш сабе, ягады збіраеш. Мясаедава Шум. Падай слонец сесь, а то ногі не дзержаць. Язвіна Шум. Мальцы ўчэра слоніц мой сламалі, а я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶