СКРЭСЦІ, СКРЭСЦЬ незак. Скрэбці. Скрэсці многа морквы не нада, пачарнее. Расходна Сен. Па начах хтось скрэсць пачынаў. Уна Лёзн. СКУБІНА ж. Ахапак сена. Чаго ляжыш? Хоць скубіну каровам прынясі: даўно рыкаюць. Выдрэя Лёзн. о СКУВЫРКАНАЯ МОВА ж. Трасянка, змешанае маўленне. А зараз не так, як раней: гаворым усе на скувырканай мове. Лужкі Шарк. Параўн. субарніца ў 2 знач. СКУКОЖЫЦЦА зак. Зморшчыцца. Чаго скукожыўся, кіслы такі? Кублічы Уш. СКУЛІЦЬ незак., перан., груб. Надакучаць размовамі пра адно і тое ж; ныць. Дзед скуліў, што няма добрага ўраджаю. Езярышча Гар. Параўн. скверціся, скогліць. СКУЛОГАЦЬ зак. Сабраць, размясціць блізка адно ля аднаго. Скулогаў усё ў адно месца і паехаў дадому. Гута Паст. СКУМАТ м. Палатно, адрэз тканіны. Нада вады наварыць, у бочку залы ўсыпіць і туды гарячай вады ўліць; тады ўзяць гэта палатно (скуматы іх звалі) – і ў бочку, хай адбеліваіцца. Азёркі, Канашы Гар. Многа скуматоў засталося пасля таго, як пашыла спадніцу. Косарава Глыб. Замест бінта, раны перавязвалі скуматом у вайну. Мікалаёва Міёр. СКУМАЦІЦЬ незак., экспр. Шкуматаць, ірваць. Сабака, праўда, ухваціў тады цыганку не за нагу, а за плацце – і давай скумаціць. Канашы Гар. СКУПЕРАКА аг., асудж. Скупы чалавек. Скуперака той, хто дзецям грошы не дае. Слабада Докш. Параўн. скарэда, скнарыца. СКУПІЦЦА зак. Сабрацца ў гурт, кучу, натоўп. У магазіне прывоз, паўвёскі скупілася. Іванаўка Гар. СКУРАЛУП м. Той, хто здымае скуру з жывёлы падчас яе забою. Мой муж некаторы час быў скуралупам. Ула Беш. СКУРАСПЕЛКА гл. СПЕШКА СКУРОЖЫЦЦА зак. Скурчыцца. А ён скурожыўся і ўвесь затросся ад холаду. Папшычы Глыб. СКУСНА прысл. Смачна. Што бы мама ні гатовіла – усё скусна. Слабада Шум. СКУТ м. Вялікі скрутак палатна. Палатна скут рассцелюць – і яно сушыцца так. Езярышча Гар. СЛАБА прысл. Мала. А што мне аднэй той бульбы трэба, сусім слаба. Чарневічы Глыб. СЛАБКІ прым. Слабы. Хазяін пасля хваробы быў зусім слабкі. Замачак Чаш. СЛАБКІ прым. Вольны, свабодны, нічым не заняты. Ты ж у нас дзеўка слабкая – табе можна і ў клуб іціць. Іказнь Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁