Старонка 263
◀ / 359 ▶
СКОСНА прысл. Наўскасяк. Летні дожджык лье скосна, значыць, хутка скончыцца. Крывое Сяло Шум. СКОТ м. Схіл. Асцярожна: унізе скот, не зваліся. Астроўна Беш. СКОТНІК м. Калгасная ферма для жывёлы. Скора на скотнік пайду, пара кароў даіць. Канашы, Кудзіны Гар. СКОЧКА, СКАЧЫХА ж. Блыха. У вайну гэтых скочак столькі развялося! Фарынава Пол. У Жучкі нашай нада скочак патравіць. Ваўчо, Матырына Уш. Яна за капейку скачыху ў Маскву загоніць! Касачы Віц. СКРАБЕНЬ м. Венік. Падлогу скрабенем падбіраем. Янкавічы Рас. СКРАДОК м. Замаскіраваны шалаш, у якім хаваюцца паляўнічыя і адкуль страляюць па птушках. На краю поля стаяў скрадок на цецерукоў. Алексінічы Сен. СКРІПНІК м., бат. Скрыпень (руск. Иван-чай); высокая травяністая расліна сямейства скрыпнёвых з мяцёлкай пурпурна-ружовых або белых кветак. Маці ўчора хадзіла ў поле і нарвала цэлы пакет скрыпніку, будзем з яго чай піць. Марчанкі Гар. СКРУЖВАЦЬ незак. Прасейваць зерне, ачышчаць ад пустазелля. Сёлетка ячмень скружваць трэба будзе. Сар'я В.-Дзв. СКРУПКА ж. Шына, пакрышка ад колаў. На Купала скрупкі паскладаем і палім увечары. Тупічына Шарк. Параўн. скат. СКРУТАЦЬ зак. Скруціць. Ён скрутаў іх рукі вяроўкай. Езярышча Гар. СКРЫДЛА н. Крыло. Я заўсягды падразаю скрыдлы курам, каб не лёталі цераз дзяннік. Парадні Міёр. Як узмахнула курыца скрыдламі, дык і ў гародзе апынулася. Янкі Докш. СКРЫДЛІЧАК, СКРЫЙ м. Скрыль; адрэзаны кавалачак чаго-н. На стале ляжаў толькі скрыдлічак хлеба. Вераб'і Глыб. Дайце хоць скрый хлеба. Свярдлова Віц. СКРЫДЛЯ ж. Замерзлая гразь на дарогах. З-за гэтай скрыдлі ўсе боты сапсаваліся, насы пазбівала. Радчонкі Гар. СКРЫНАСКА ж. Фотаапарат. Ён мяне і ў скрынаске паказаў. Галбея Паст. СКРЫСЕННЕ, СКРЫСЕННЯ н. Нядзеля (рус. воскресенье), сёмы дзень тыдня. Магазін па скрысенням не работаіць. Зубава Арш. У скрысенне дачка прыедзе з горада. Пашына Арш. А ў скрысення звінчалі іх, у камору спаць паклалі. Дуброўна. СКРЫСОНЦА н. Сланечнік. На агародзе вышэй за кукурузу ўзнялося скрысонца. Каўровая Дубр. Параўн. слон, слануха, слонка, слонум.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶