Старонка 262
◀ / 359 ▶
кладоўкі і дравятнік полный. Карабанавічы, Станіславова Дубр. Параўн. сціпта. СКІЦЕР м. Вялікі кавалак (сала). Заўтра на кірмаш завязём скіцер сала прададзім. Дварышча Шарк. СКЛАДЗІК м. Бакоўка, бакавы пакойчык. У бакоўку матка была выйшла. Друя Брасл. СКЛАДЧЫНА ж. Збор траў. На Тройцу рабілі складчыну, у гэты час травы самыя палезныя. Булахі Глыб. СКЛАСЦІСЯ зак. Памерці. Ад такой жызні скласціся можна. Станіславова Дубр. СКЛЕЗЕНЬ, СКЛІЗІНЬ м., перан., груб. 1. Малое дзіця. Зусім яшчэ склезень, а ўжо цыгарка ў зубах. Што ж вырасце з яго? Чурылава Арш. Склізінь ейный к саседу ў яблыкі ўсё лазіць. Канашы Гар. 2. абразл. Подлы, нікчэмны чалавек. Са склізнем етым я пяць гадоў адработаў разам, усё начальству далажываў пра ўсіх. Ноўка Гар. СКЛІЗГАЦЦА незак. Слізгацца. Склізгаюцца рібяты, бувала, на азіре цэлымі днямі зімой. Канашы Гар. СКЛІЗКІ прым. Слізкі. Склізкая падлога, можна і ўпасці. Лазічы Глыб. СКЛЫГАЦЬ незак. Іграць на якім-н. музычным інструменце. Пад вокнамі нехта склыгае гармонню. Машчоны Сен. СКЛЮД м. 1. Тонкая сякера. Дровы секлі склюдам. Па пню як гахнула, аж склюд адскочыў. Вярхоўе Беш. Тата калоў дровы, а куды дзеў склюд – не знаю. Дварэц Чаш. 2. перан. Вельмі худы і высокі чалавек. Глянула на яго – і аж спужалася: склюд! Такі страшны шкілет зрабіўся. Турлы Паст. Стаў высокі, галавы на тры вышэй міне, саўсім худы склюд. Лужкі Шарк. СКЛЮНІЦЦА зак. Сагнуцца. Той стары як склюніўся, так і не змог выпраміцца. Варапаева Паст. Параўн. скорчацца. СКЛЮЧЫЦЬ зак. Адлічыць, выключыць з навучальнай установы. Там стаў прагуліваць, і яго сключылі, а ён вучыўся на хіміка-цехналагічыскім у цехнікуме. Дуброва Гар. СКНАРЫЦА ж., асудж. Скупая жанчына. Хіба чаго выпрасіш у этай скнарыцы? Зімой снегу не выпрасіш. Высачаны Лёзн. Параўн. скуперака, скарэда. СКОГЛІЦЬ незак. Скуголіць. Колькі можна скогліць? Замасточча Віц. Параўн. сквёрціся, скуліць. СКОКА, СКОЛЕЧКА прысл. Колькі. Скока чалавек з дзеравень сабралі? Барсучына Шум. Сколечка той хады?! Нямойта Сен. СКОПАЧ гл. СКАПАЧ СКОРКА гл. СКАРУШАЧКА СКОРЧАЦЦА зак. Сцішыцца, сагнуцца. Спужаўся ён і скорчаўся, каб не ўбачылі яго. Гута Паст. Параўн. склюніцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶