СКАЎРОНАК м. Жаваранак. Ужо скаўронак пачаў спяваць – зіма не вернецца. Воўкаўшчына Глыб. Рана выйдзеш у поля – скаўронак спявае. Магуны Паст.
СКАЦЕРКА ж. Абрус, настольнік. Святочны стол пакрываюць скацеркай. Тумінічы Арш. Скацерку для гасцей сцялілі на стол толькі белую. Сініцы Беш. Выкіпеціла скацерку – зараз такая ўжо белая. Косарава Глыб. Уся скацерка заліта нечым. Зарэчча Тал. Скацеркі ткала я і вышывала ўзорамі. Іванск Чаш., Дабея Шум.
СКАЦЯРОТКА ж. Сурвэтка. Увечары дзеўкі вязалі скацяроткі. Езярышча Гар., Пераброддзе Міёр.
СКАЧКІ толькі мн. Танцы. Рана табе яшчэ на скачкі хадзіць. Мацюкова Глыб.
СКАЧЫХА гл. СКОЧКА
СКВАРКА, СКВЯРКА аг., перан., груб. Капрызны, надакучлівы, сварлівы, прывярэдлівы чалавек. Во ты скварка які, ніяк табе не ўгодзіш, як больцы якой! Паўазер'е Беш. Як тока нашы куры залезуць к суседцы ў гряды, бягіць бряхацца. Тады ўспомніць і тое, што было летась. Во надаела гэта сквярка! Дразды Віц.
СКВАРНІК м. Маленькі кацялок. У скварніку варылі сабе есці. Абаляны Брасл.
СКВЕРЦІСЯ незак., груб. Румзаць, дакучаць, выпрошваючы што-н. Ну чаго ты сквярэшся, як сала на скаварадзе?! Папоўка Сен.
СКВЯРКА гл. СКВАРКА
СКЕПКА ж. Трэска, шчэпка. Там за камінам скепку якую паглядзі ды вазьмі, каб запаліць. Грышаны Віц.
СКІБА ж. Пласт узаранай зямлі. Садзім буракі на скібе. Прамышляды Паст.
СКІДОК м. Скачок зайца ўбок пры заблытванні слядоў. На снезе было шмат скідкоў, але мы не збіліся з напрамку. Дразды Беш.
СКІНУЦЦА зак., міф. Абярнуцца, ператварыцца ў міфічную істоту. Скінуўся птушкай і паляцеў. Ноўка Віц.
СКІПАЦЦА незак. Згінацца. Ілжэць, аж скіпаецца, дзе толькі ў яго совесць! Селішча Уш.
СКІПАЦЬ незак. Сячы, расшчэпліваць (пра дровы). Раней лучыну скіпалі і ёю асвятлялі ў хаце. Слабада Уш. Сын пайшоў дровы скіпаць. Іванск Чаш.
СКІПАЦЬ незак. Шчыпаць. Гусі на двары скіпаюць траву. Луцік Чаш.
СКІПЕЦЬ зак. Згарэць. Скіпеў і дом, і хлеў датла. Янава Тал.
СКІРДА, СКІРТА ж. Штабель дроў. З усёй кучы выйшла дзве вялікія скірды дроў. Лісуны Арш. Скірда адна развалілася, трэба новую складаць. Тумінічы Арш. У мяне яшчо цэлая скірта дроў у
76 👁