СКАПЕЦ м. Пакладаны (кастрыраваны) кабан (конь, вол). Увосень зарежым скапца; нашто ён на зіму ў хляве? Свяча Беш. Лепі сразу купляць скапца, а то толькі будзіць авечак бунтаваць. Бараны Глыб. Трэба зарэзаць скапца, стары ўжо. Антаполле Чаш. Астаўлялі аднаго скапца, астатнія – авечкі. Буеўшчына Шарк. Сянні прыедзіць віцінар, каб з барана здзелаць скапца. Далуева, Мішкавічы, Галі Шум.
СКАПЫТ, СКАПЫЧ, СКАПАЧЫ гл. СКАПАЧ
СКАРАДА ж., с.-г. Барана. Скарада ўпаміналася ў кнігах вельмі даўно. Малыя Лётцы Віц.
СКАРАДЗІЦЬ незак., перан. Ісці, цягнучы ногі; ледзь валачыць ногі па зямлі, падымаючы пыл. Ён так скарадзіў, што пасля яго аж пыл стаяў, як пасля машыны. Абольцы Тал. Не скарадзі ты тут, а то пыл ідзець. Язвіна Шум.
СКАРАДЗІЦЬ незак. Гаварыць абы-што, пустасловіць. Не скарадзі ты: праціўна слухаць тваі гаворкі. Канашы Гар.
СКАРАСПЕЙКА, СКАРАСПЕЛАЎКА, СКАРАСПЕШКА гл. СПЕШКА
СКАРАЦЬ зак. Пакараць. Да яго дайшло, што хутка і яго могуць скараць. Тумінічы Арш.
СКАРУЗНУЦЬ зак. Скамянець, зрабіцца цвёрдым, як камень. Зямля на агародзе саўсім скарузла ад такога сонца. Язна Міёр.
СКАРБЕЦ м. Гаспадарчая пабудова, у якую складвалі збрую. Бацька пайшоў у скарбец сядло ўзяць. Асвея В.-Дзв.
СКАРЖЭЛЫ прым. Высахлы, счарсцвелы (пра хлеб, булкі). Гэты хлеб ужо скаржэлы, я зараз свежы дам. Язна Міёр.
СКАРЛУПІННЕ н., зб. Шалупінне. У нас скарлупінне ад бульбы вараць свінням. Папшулі Міёр. Параўн. салушкі.
СКАРОМІНКА ж. Смажаніна. Матка на снеданне гатовіць мне абычна скаромінку. Канашы Гар.
СКАРУШАЧКА, СКОРКА ж. Скарынка хлеба. Усігда даець каню хлеба скарушачку. Ноўка Віц. Нельга выкідваць чорствы хлеб, бо кожная скорка дорага дастаецца. Марчанкі Гар.
СКАРЭДА аг., асудж. Скупы чалавек. Быў ён такі скарэда – нікому нічога не дасць, як ні прасі. Зубава Арш. Параўн. скнарыца, скуперака.
СКАТ м. Кола, пакрышка ад кола. Скатаў навязлі ад машын старых – і давай паліць іх. Галбея Паст. У нашай каляскі адляцелі скаты. Заенкі Пол. Во спушчу скаты, дак нікуды не паедзеш. Лазоўка Сен. Параўн. скрупка.
СКАТНІК м. Ферма. Даяркі, стаража работаюць на скатніку. Смародзіна Лёзн.
79 👁