Старонка 259
◀ / 359 ▶
Слабада Леп. Хлеб не скора спячэцца, а есь хочацца, то скавароднікі спасаюць. Казімірова Пол., Дубінцы Чаш. СКАВАРОДНІК м. Чапяла, пры дапамозе якой выцягваюць патэльню з печы. Скавароднік вазьмі ды скавараду з салам вынімай, ужэ пара. Вядзерава Беш. Тады ж у нас скавароднікі былі, а цяпер жа з ручкамі скавароды прадаюцца. Езярышча Гар., Высачаны Лёзн. Мой скавароднік ужо стары, прыпаліўся, трэба недзе новы дастаць. Язна Міёр. Скавароднік да скаварады цапляюць і вынімаюць яе з печы. Клясціцы Рас., Расходна Сен., Бубалі Шум., Шыліна Шум. СКАЖЭННЫ прым. Дурны, шалёны, неразумны. Што ты, як скажэнны, носісся? Ногі сабе паломіш. Грышаны Віц. СКАКУН м. Танцор. Скакун Мішка добра пляша. Алексінічы Сен. СКАКУНКІ мн. Клёцкі, звараныя на малацэ. Бліны пяку ўнукам і скакункі вару. Галбея Паст. СКАЛОЦІНА ж., СКАЛОЦВІНЫ, СКАЛОЦІНЫ толькі мн. Маслёнка; вадкасць, што застаецца пры збіванні масла. Бабка напякла бліноў на скалоціне. Клясціцы Рас. Масла збіла, а скалоцвіны выліла ў вядро. Бароўка В.-Дзв. Саб'ю масла і пап'ю скалоцін. Вяцера, Луцік Чаш. СКАЛЬЗОТА ж. Слізгота, галалёдзіца. У такую скальзоту і з хаты не выйсці, можна ўсё паадбіваць сабе. Шаркаўшчына. СКАНЕЦ м., часцей СКАНЦЫ мн. Піражок з тварагом, варэннем ці іншай начынкай. Бабуля спякла на вячэру сканцы. Германавічы Шарк. Заморымся за дзень, есці хочым, а баба ўжо сканцаў напякла. Таўкіні Шарк. Гасцінец, пачастунак. Сваім унукам заўсягды сканцы пяку, не шкадую для іх нічога. Ахрэмаўцы, Мількі Брасл. СКАПАЦЬ зак. Пакалоць (дровы). Сяк-так скапалі ўсе дровы, дужа замарыліся. Станіслававова Дубр. СКАПАЦЬ зак. Звольніць з работы. Усё роўна ж яго скапалі з таго месца. Слабада Докш. СКАПАЧ, СКАПЫТ, СКАПЫЧ, СКОПАЧ м., СКАПАЧЫ мн. Крук для скопвання гною з калёс пры вывазцы на поле. Да вайны папка са скапачом работаў у калхозе, патом нам самім прышлося прывыкаць. Камоскі Беш. Я вазьму шухлю, а ты – скапыт, усё ж будзе спраўней. Дразды Беш. Бацька скапычам скідвае гной. Матырына Леп. Прынясі мне скапыч з прыстопачніка. Мяшкова Тал. Гной лягчэй скопваць скопачам, чым віламі. Тумінічы Арш. Кінуў скопач, ціпер гразный будзе. Кузняцова Віц. Загнутыя вілы, якімі накідваюць або скідваюць сена, гной. Нацягай скапычом мне сена ў кашалу. Шацяні Сен. Скапачамі скідваюць навоз з воза. Галбея Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶