МЕША ж., міф. Міфічная істота, пачвара, якая ўначы кідаецца на людзей. На вуліцу ўночы лепш не ходзь: там меша ходзіць. Ноўка Віц.
МЕЧЫКІ мн. Цюльпаны. Мечыкамі ў нас завуць цюльпаны. Макаранкі Лёзн.
МЕШАНКА, МЕШАНЬ, МЯШАНКА, МЯШОНКА ж. 1. Ежа для свойскай жывёлы, прыгатаваная са зваранай тоўчанай бульбы з дабаўленнем пасечанай травы, запраўленая мукой. Мешанка стаіць у калідоры, вазьмі ды аднясі свінні. Сокарава, Чаўнышкі Беш. Зрабі курам мешанкі і пакармі іх. Надазер'е Глыб. Пайду свінням мешанкі якой ды травы дам. Дзяйкі Віц., Крыпулі Докш., Новае Сяло Сен. Не сып курам крупы – схадзі нарві травы ды пакормім іх сёння мешанкай. Угрынкі Уш. Нешта куры мешанку есці не хочуць. Мікіціха Шум. Пайду мешані свінням дам. Кажамякі Сен. Свінням намяшаю мешані. Станіславова Дубр. Баба, ідзі рабі мяшанку парсючку. Дзеркаўшчына Глыб. Схадзі ў мяшанку нарві гароху. Надазер'е Глыб. Мяшанка яшчэ гарачая – свінням не ўліеш. Сакалянка Тал., Шасцярні Уш. Нада ў мяшонку травы сечанай дабавіць. Якубаўшчына Лёзн. 2. МЯШАНКА Корм для свойскай жывёлы, прыгатаваны з запаранага сена ці саломы. Калі сена не хапала, жывёлу кармілі мяшанкай. Шарагі Міёр., Кубелеўшчына Шарк. 3. МЕШАНКА Змешаны пасеў кармавых раслін. Мешанка – гэта віка і авёс ці ячмень, гарох і авёс, якія сеяць, каб карміць імі кароў, свіней і другі скот. Камаі Паст.
МЁНТКА, МЯШУЛКА ж. Мяшалка. Мёнткай размешваюць, узбіваюць, каб была пена. Анкуды, Груздава Паст. Вазьмі мяшулку ды памішай варэнне. Звязда Леп.
МЖА гл. МАРАЗГУША
МЖАВОЛІЦЬ незак. Імжэць. Мжаволіць усю раніцу халодны дождж з ветрам. Савіцкія Шарк.
МЖАКА, МЖАЧКА гл. МАРАЗГУША
МІЛАХА ж., экспр. Прыгожая, прывабная жанчына. Колькі гадоў пражыў, а ў памяці стаяць вясковыя мілахі. Дыманова Віц.
МІЛЬГАЦЬ ж. Імжа. Будзе дождж – мільгаць пачалася! Дзегцяры Брасл. Параўн. маразгуша, маросіва, марошка, мжа, мжака, мжачка, мыгла.
МІЛЮТА аг. Мілы, дарагі чалавек. Сядзь бліжэй, мілюта мая. Белая Ліпа Сен.
МІТУСНЯ ж. Сварка, звада. У маіх суседзяў мітусня кожны вечар. Слабада Паст. Вечна мітусня ў іх, німа толку. Варапаева Паст.
МІТЭРКА ж., ткац. Маленькае драўлянае колца калаўрота, якое знаходзіцца побач са шпулькай і перадае ёй рух вялікага кола. На мітэрку і на шпульку надзяём шнур у калаўроце. Казлы Міёр.
75 👁