Старонка 24
◀ / 359 ▶
МІЦЕЛІЦЬ незак., экспр. Моцна сварыцца, прабіраць каго-н. Як ускочыла ў хату, давай рібят міцеліць сразу. Ноўка Гар. МЛАДКІ толькі мн. Ігральныя карты 6,7. Мая бабуля адкідае ўсе младкі, калі гадае на даму. Селішча Арш. МЛАСЬ ж. Млосць. Нейкая млась на мяне напала – пайду паляжу. Кураполле Паст. МЛЕКА н. Малако. На, папі млека. Абухава Беш. МОГІЛЬНІК м. Помнік на магіле. Могільнік у прошлым годзе ставілі. Лялеўшчына Гар. МОДЗІЦЦА незак. Моднічаць, прытрымлівацца моды. А яна ўсё модзіцца, хоць і немаладая даўно. Селішча Уш. МОДЗІЦЬ незак. Хітрыць. Дык ён жа на кожным кроку нешта модзіць. Пашкі Шарк. МОДНЫ прым. 1. Незвычайны, не падобны да іншых. Моднае вядро для ягад у цібе нейкае. Кулакова Віц. Кветка нейкая модная зацвіла ля хаты, ніколі такую не бачыла. Угрынкі Уш., Пашкі Шарк. 2. Цікавы, дзіўны (пра чалавека). Ну ты і модны чалавек: я табе і тое, і гэта, а табе ўсё не нравіцца. Дзёрнавічы В.-Дзв. МОКРАЦЬ гл. МАКРАЯЦЬ МОЛАДДЗЮ прысл. У маладыя гады. Я моладдзю была прыгожай дзеўкай, не тое, што зараз. Жаўры Беш. МОМНІЦЬ незак., экспр. 1. Прагна есці; жаваць. А яна так момніць, што сябе ні помніць. Жары Рас. 2. Мармытаць, невыразна і ціха гаварыць. Цэлы дзень момніць нешта, можа, захварэў? Старое Сяло Уш. МОРГАВА, МОРГВА, МОРКАЎКА, МОРХАЎКА ж. Морква. Моргава ўся пагніла за зіму. Палессе Паст. У гэтым годзе моргвы мала пасадзіла. Празарокі Глыб. А моргва ў гэтым годзе вялікая выросла. Прыпернае Глыб. Сначала нада моргву прапалоць, а потым цыбулю. Мельніца Шарк. Моркаўка сёлета дужа ўдалася. Ваўкалата, Вітунічы Докш. Морхаўка ў гэтым годзе добра ўрадзіла. Дрысвяты, Укля Брасл. МОРЖАНЫ прым. Марозны. Вецер сёння нейкі моржаны – відаць, ноччу будзіць мароз. Дзегцяры Брасл. МОРКАЎКА, МОРХАЎКА гл. МОРГАВА МОРШЧКІ мн. Маршчыны. У старых дык і ліцо, і ўсе рукі ў моршчках. Жаўры Беш., Баравуха Пол., Угрынкі Уш. МОСТ м. Падлога. Хаця б мост памыла: ад людзей ужэ стыдна. Княжыцы Віц., Канашы, Пальмінка Гар. Трэба мост мыць кожную сераду і суботу. Зябкі Глыб. Памыла мост ды й палавікі заслала. Якубаўшчына Лёзн. У цёткі ў новай хаці засталося толькі мост пакласці. Краснаполле Рас. Ні хадзі босы па масту – надзявай тапкі! Мяшкова Тал., Замошша Уш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 359 ▶