Палялейкі Шарк. 2. Квашаныя яблыкі. Усе яблыкі пайшлі на мачонікі, бо ў мяне няма ўжо зубоў іх свежымі есці. Ваўкалата Докш., Лукаўцы Пол., Янкавічы Рас. 3. Засоленыя агуркі. Шчас я, дзеткі, мачонікаў вам сваіх дастану. У мяне яны смачныя, хрусткія. Бачэйкава Беш., Кузьмянцы Віц., Сахнавічы Глыб. Перасаліла ты вадзіцу. Глядзі, мачонікі твае ніхто не будзе есці. Папшычы Глыб. 4. Мучныя бліны, якія макаюць у мачанку. Я лепей зраніцы мачонікі спяку. Галбея Паст.
МАШАРНІК, МЫШАРНІК м. Махавік, ядомы грыб. Машарнікі растуць на моху, у балотах. Лісна В.-Дзв. У балоце не толькі ягады, але і мышарнікі сустракаюцца. Уздорнікі Сен.
МЕДАВІЦА, МЕДУНІЦА ж. Пчала, якая збірае мёд. Пчаламедавіца многа мёду носіць. Сахоненкі Шум. Вот уж медавіцам ёсць што сабраць гэтым летам. Ахрэмаўцы Брасл. Суседка мая рабацяшчая, як медуніца. Язна Міёр.
МЕДЗВЯДЗІ толькі мн., кулін. Бліны з дранай бульбы, начыненыя мясам. Сёння будзем на абед медзвядзі рабіць. Воўкаўшчына Міёр.
МЕДУНІЦА гл. МЕДАВІЦА
МЕЛІН, МЯЛЁН м. Млён; дзяржанне, палка, якой круцяць ручныя жорны. Мелін – каб круціць жорны. Каралёва Шарк. Калі цэлы дзянёчак мялён у руках падзержыш, то і балавацца не захочаш. Пліса Глыб.
МЕЛЯЯ аг. Празмерна гаваркі, балбатлівы чалавек. Прыйшла гэтая меляя, Барысіха, як стала гаварыць пра сыноў ды ўнукаў, дык дзве гадзіны з ёй і адседзела на лаўцы. А работа стаіць. Замачак Чаш.
МЕНІ, МЕНШАКА прысл., выш. Менш. Сёння я дала яму мені грошай. Мілашова Міёр. Старому мені ўбораў трэба, чым маладым. Груздава Паст., Угрынкі Уш. А сёння ты меншака рыбы налавіў. Новы Двор В.-Дзв.
МЕНТА ж. Маслабойка. Ментай збіваюць масла, калі робяць яго ўручную самі. Дварышча Шарк.
МЕНШАКА гл. МЕНІ
МЕСІК м. Месяц, планета, самая блізкая да Зямлі. Вунь і месік узышоў. Ноўка Віц.
МЕСТА, МЕСЦА н. Плацэнта. Карова ацялілася, але места яшчэ не адышло. Зямцы Шум. Ці выйшла месца ў каровы? Крыпулі Докш.
МЕСЬ незак. Падмятаць. Немец застаўляў дзяцей і месь, і палоць. Замасточча Віц. Хату месь не ўмееш. Канашы Гар.
МЕТНЫ прым. Адметны, з нейкай адзнакай, прыкметай. Мой конь быў самы метны ў вёсцы, бо меў белую грыву, хоць сам быў гняды. Валынцы В.-Дзв., Селішча Гар.
82 👁