вяровачка. Сена можна перавязаць і матузом. Ваўкалата Докш., Гілі Чаш. Маліны я бяру абедзвюма рукамі, бо вядро падвязваю на матуз. Гута Паст., Угрынкі Уш. Параўн. матарок у 1 знач., матузіна, матузініна. 4. Повад. Бяры матуз і ідзі за каровай. Глыбоўшчына Брасл. Параўн. матарок у 2 знач.
МАТУЗІНА, МАТУЗІНІНА ж. Завязка. Найдзі ты мне якую матузіну завязаць мяшок. Барсукі В.-Дзв. Матузініну якую-нібудзь найдзі мне мяшок завізаць. Лужасна Віц. Параўн. матуз у 3 знач., матарок у 1 знач.
МАТУЛЬКА, МАТУСЯ гл. МАМУСЯ
МАТУГА, МАТЫЧКА ж. Матыка, ручная земляробчая прылада для рыхлення глебы, акучвання бульбы, буракоў і інш. У гародзе яна ўсігда працавала матугай. Велеўшчына Леп. Матычка затупілася, а палоць яшчэ многа. Ураджайная Глыб., Куніцкія Паст., Лужкі Шарк. Бяры матычку і ідзі ў агарод. Урбаны Брасл., Пераброддзе Міёр., Матырына Уш.
МАЎЧАНАЧКА ж. Маўчанне. Ты мне гэту маўчаначку кінь – расказвай, дзе хадзіла! Варапаева, Груздава Паст.
МАХЛАК м., груб. Ветраны, несур'ёзны чалавек. Махлак ён: што хочаш ляпніць не падумаўшы. Ляхаўка Дубр.
МАХЛЮВАЦЬ, МАХЛЯВАЦЬ, МУХЛЯВАЦЬ незак. Займацца махлярствам, жульнічаць, ашукваць. Я люблю ў карты гуляць, але не махлюю. Таўкіні Шарк. Бабка, ты, відаць, махлюеш: не можа столькі стоіць вядро грыбоў. Ноўка Віц. З ім не буду ў карты гуляць: ён пастаянна мухлюе. Камаі Паст., Угрынкі Уш.
МАХЛЮЙ м. Махляр, жулік, ашуканец. Ён такі махлюй, што яму нільзя верыць ні на мінуту. Ідоўта Міёр. Параўн. манцель.
МАХЛЯВАЦЬ гл. МАХЛЮВАЦЬ
МАХЛЯЎКА ж. Махлярка. Думаіш, махлявак менш стала? Іх яшчэ больш развялося. Ляхаўка Дубр.
МАХРАЧ м. Ручнік з доўгімі махрамі. Усе ў хаце карысталіся махрачом. Дварышча Шарк.
МАЦАВАЦЦА незак., абрад. Біцца яйкамі на Вялікдзень (пра гульню з велікоднымі яйкамі, калі адно з іх б'юць аб другое). А патом сабіраліся біцца яйкамі – мацаваліся. Заазер'е Пол.
МАЦЕРА ж. Самка дзіка. Мацера парыла ўвесь агарод ноччу. Кругляны Сен.
МАЦЁРА гл. МАТКА
МАЦІЦА ж. Матрац. Сядзь во сюды. Новую маціцу дзеці прывезлі. Мякка? Ноўка Віц.
МАЧОНІКІ мн. 1. Ядомыя грыбы, якія спажываюць у замочаным выглядзе. Унукам спадабаліся мае мачонікі. Угрынкі Уш. Мачонікамі ў нас называюць белыя і чорныя грузды. Зябліны,
81 👁