Старонка 20
◀ / 359 ▶
МАСЛЮК м. 1. Страва, прыгатаваная з тоўчанага маку і цукру. Маслюк гатавалі так: таўклі мак і сахару туды сыпалі. А тады елі з хлебам. Груздава, Казлоўшчына Паст. 2. Страва, прыгатаваная з канопляў і цыбулі. Каноплі таўклі ў ступе, дабаўлялі цыбулі, солі і гэтак елі. А страву такую называюць маслюк. Грэйцева Паст. МАСЛЮК м. Масляк, казляк, грыб з жоўта-карычневай ліпкай шапкай. І маслюкі бяры: іх тожа ядуць. Стары Лепель Леп. МАСЛЯНКА ж. Маслёнка, вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Маслянка – гэта тое, што застаецца пасля збівання масла. Чурылава В.-Дзв. Нешта гэты раз маслянкі мала засталося. Тумілавічы, Шантары Докш. Маслянку не вылівай: яна мне нада. Лужкі Шарк. МАСНІЧЫНА ж. Дошка ў падлозе. Маснічына на кухні праламалася. Лужасна Віц., Канашы Гар. МАСТАЧАННЕ, МЫСТАЧАННЕ н. Майстраванне. Што выйдзіць з твайго мастачання – лодка ці верацяно? Барсукі Дубр. Мыстачанне тваё ўвесь вольны час займае. Парфенаўка Дубр. МАСОЛІЦЬ незак. Забруджваць. Вось так ваду ў калодзежах чаруны масоліць могуць. Ноўка Віц. МАТАРОК м. 1. Завязка, вяровачка. Дай ты мне які матарок, каб сумкі звязаць. Угрынкі Уш. Параўн. матуз у 3 знач., матузіна, матузініна. 2. Повад. Матарок вазьму і іду за каровай. Калінавая Міёр. Параўн. матуз у 4 знач. МАТКА, МАЦЁРА ж. Пасаджаная ўвесну, старая бульба, якая не паспела за лета згніць у зямлі. Сёлета цяжка атлічыць матку ад маладой бульбы, бо яна добра сахранілася. Чэрнева Брасл., Угрынкі Уш. Бульба, з якой вырасла новая, у нас называюць мацёра. Масленікі Паст. МАТЛЯЦЬ незак. Накручваць. Трэба матляць клубок нітак. Галбея Паст. МАТОК м. Нізка, нанізаныя на нітку, дрот і інш. якія-н. аднародныя прадметы (грыбы, рыба, цыбуля і інш.). Сын прадаў на базары ўчора тры маткі грыбоў. Угрынкі Уш. Залетась навязала сем маткоў цыбулі, а сёлета толькі тры. Барсукі В.-Дзв. Маток цыбулі дачцэ аддала. Ідоўта Міёр. МАТРАХЛЯССЕ н., толькі адз. Старыя непатрэбныя рэчы. Трэба павыкідваць тое матрахляссе, што ў нас у сенцах яшчэ з таго году ляжыць. Селішча Арш. МАТУЗ м. 1. Завязка ў фартуху. Унучачка, прышый ты мне матузы к фартуху. Баравуха Пол. Бабка, у цябе матуз развязаўся. Вялікае Сяло Сен. Учора зачапілася за гвозд ў хлеве і адарвала матуз на хвартуху. Слабада Шум. 2. Шнурок. Малыя дзеці доўга не ўмеюць завязваць матузы на абутку. Гута Паст., Угрынкі Уш. 3. Завязка,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 359 ▶