Старонка 19
◀ / 359 ▶
Я ўсё манюся з'ездзіць да сястры ў горад, а ніяк не выходзіць: хазяйства няма каму аставіць. Кураполле, Ясюкі Паст. МАНЦЕЛЬ м. Падманшчык. Я манцеля адразу пазнаю, як бы ён ні лгаў. Ходцы Сен. Параўн. махлюй. МАРАЗГУША, МАРОШКА, МЖА, МЖАКА, МЖАЧКА, МЫГЛА ж., МАРОСІВА н. Імгла, дробны дождж. На вуліцы маразгуша, таму доўга на вуліцы не пабудзеш – змокнеш увесь. Ходцы Сен. Капаць будзем заўтра: сёння марошка йдзець. Язна Міёр. Сёння мжа з самай раніцы, аж надаела. Лукашова Паст. Не падабаецца мне мжака, бо можаць увесь дзеніісці. Стараселле Леп. А на дварэ мжачка, але пачало цяплець. Славені Тал. Не паспела выйсці на вуліцу, як пачалася мыгла. Мілашы Брасл. На двары пагана – маросіва. Дзегцяры Брасл. Параўн. мільгаць. МАРАНЫ прым. Брудны, нячысты (пра бялізну, адзенне). Маранае бяллё разам з чыстым не кладзі ў адну кучу. Канашы Гар. МАРМУЛЬ, МАРМЫЛЬ м., неадабр. Маўклівы чалавек. Што маўчыш, як мармуль? Лісна В.-Дзв. Восъ ужо мармуль гэты: ні пагаварыць з ім, не спытаць нічога. Савенічы Сен. Мармыль гэты ўсё маўчыць. Станіславова Дубр. Параўн. майдук, мумка, мэма ў 1 знач. МАРОСІВА, МАРОШКА гл. МАРАЗГУША МАРТВЕЦЬ незак. Мярцвець. Калі доўга пасяджу, то нага адразу мартвеіць. Абухава Беш. МАРХАТКІ толькі мн. Завязь. Мархаткі ўжо на гурках – скора будзім есці. Груздава Паст. МАРХОЎНІК м. Суп з морквы. Ці хочаце вы мархоўніку? Толькі зварыла. Баравуха Пол. МАРШАЛАК м., абрад. Сват. Маршалку на вяселлі давалі падарак. Вялічкі Паст. Мой мужык на гэтым вяселлі за маршалка. Груздава Паст. МАРШЧАВЫ, МАРШЧАТЫ прым. Маршчыністы. Увесь маршчавы, хоць і не стары. Барсукі, Лісна В.-Дзв. Як вярнуўся з арміі, дык нейкі маршчаты стаў. Латкова Шум. МАРЫЦЦА незак. Стамляцца. Маруся вельмі скора, нічога ні магу доўга рабіць. Біцялёва Віц., Угрынкі Уш. МАСІЯЖКА ж. 1. Пра збрадлівую жывёлу. Не карова, а масіяжка нейкая, вечна залезіць куды не нада. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. аг. Пра рассеянага, няўважлівага чалавека. Гэта ж нада быць такой масіяжкай, каб грошы згубіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. МАСКАТАВАЦЬ незак. Грукатаць, шумець. Каты сёння ўсю ноч маскатавалі ў калідоры. Ваўкалата Докш. МАСЛІЦЦА незак. Падлізвацца, ільсціць. Такей падліза, хто яму нада, ля таго будзе масліцца, на задніх лапках хадзіць. Ляхаўка Дубр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 359 ▶