Старонка 18
◀ / 359 ▶
МАЛІЗЫНКА аг. Пераборлівы ў ежы чалавек. Вось унучка мая малізынка: нічога есці не хоча. Чарневічы Глыб. Параўн. малімоннік. МАЛІДЫНКА ж. Пераборлівая, капрызная жанчына. Глядзі, малідынка, адна не застанься. Замхава Глыб. МАЛІМОНКА ж. Фарсістая дзяўчына ці жанчына, модніца. Дачка ейная такая малімонка, адзіваіцца, як папугай. Дзёрнавічы, Мыкава В.-Дзв. МАЛІМОННЕ н. Прысмакі. Усё! Малімонне кончылася. Цяпер не скора будзець. Белая Ліпа Сен. МАЛІМОННІК м. Пераборлівы ў ежы чалавек. Малец твой малімоннік, да сала не прывыкшы. Белая Ліпа Сен. Параўн. малізынка. МАЛІЦ гл. МАЛЕЦ МАЛОЖЫ прым., выш. Малодшы. Маложы брат ягоны шчэ ў школу ходзіць. Макаранкі Лёзн. МАЛОЧНІК м. Рыбіны малокі. Такій малочнік у сялёдке харошый, укусный. Залессе В.-Дзв. МАЛОЧНІК м., бат. Дзьмухавец. Пайду малочніку нарву карове. Промыслы Беш. МАЛЬХАЧ м. Ляўша. Гэтый хлопец мальхач: усё робіць левай рукой, ды й так спрытна! Жаўры Беш. МАЛЬЦАВАЦЬ незак. Бавіць, праводзіць час разам (пра хлопцаў у маладым узросце). Мальцавалі мы з ім разам. Канашы Гар. МАЛЬЧОНАК м., памянш.-ласк. Хлапчук. Мальчонак вельмі спрытны быў. Абухава Беш., Андронавічы, Лужасна Віц., Канашы Гар. У яе адзін мальчонак ад первага мужыка. Ляхаўка Дубр. Які ён ваяка ў пятнаццаць гадоў? Мальчонак яшчэ! Угрынкі Уш. МАЛЮТАЧКА аг. Дарослы чалавек, які паводзіць сябе падзіцячы. Скора ў сваты павядуць, а ён усё малютачка. Ляхаўка Дубр. МАМУСЯ, МАТУЛЬКА, МАТУСЯ ж. Хросная маці. Хрысціць дзіцяці павінна мамуся і татусь. Велеўшчына Леп. На вяселлі матулька займае пачэснае месца. Верамееўшчына Дубр. У мяне матуся добрая: часта прыходзіць, ды яшчэ й з падарункамі. Навумаўка Беш., Замачак Чаш. МАНДЗЯРУШКІ, МУНДЗЯРЫ мн., МУНДЗЁРКА, МУНДЗІРОЎКА ж. Бульба, звараная "ў мундзірах", з лупінамі. У вайну наварым мандзярушак ды ядзім. Ахрэмаўцы Брасл. У нас і дзеці любяць мундзяры з посным маслам ды з цыбулькай. Угрынкі Уш., Рускі Шум. Мундзёркі парасятам наварыла - хай ядуць. Курына Віц. Нада да мундзіроўкі гуркоў дастаць. Канашы Гар., Цілеўцы Міёр. МАНЕЖАВАЦЬ незак. Даваць павучанні, настаўляць. Хваціць табе ўжо міне манежаваць. Дзёрнавічы В.-Дзв. МАНІЦЦА незак. Мець намер, збірацца зрабіць што-н. Не маніся, што скора замуж выйдзеш - гэта як возьмуць. Угрынкі Уш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 359 ▶