Старонка 226
◀ / 359 ▶
непаваротлівы чалавек. Хоць і стары раскарака, а падойдзя ціхонька і ўсё паробіць. Зароўе Леп. РАСКАРАЧ м. Палатняная торбачка. Ставілі ў раскарач яду мы с мамкай, якую я несла ў поле да бацькі. Дуброўна. Раней бабуля часта ткала, дык столькі раскарачаў засталося! Барсукі Дубр. РАСКАРАЧКА гл. РАСКАРАКА РАСКАРАЧЫЦЦА зак., экспр. Стаць на карачкі, выконваючы якую-н. работу; сагнуцца, прыняць нязручную позу. Што ты тут раскарачылася, не прайці ніяк. Ноўка Гар. РАСКАРЕКА, РАСЬКЯРЭКА аг., груб. Няўклюдны, непаваротлівы, нязграбны чалавек. Не дзеўка, а раскарека нейкая расцець. Ноўка Гар. Раськярэка ты, хто ж так робіць?Атыйдзіся, я лепш сама зраблю! Сахнавічы Глыб. РАСКАТАНІКІ толькі мн. Пячэнне з раскатанага цеста. Раскатанікі гатовілі раньшэ ўкусныя. Коўзаны Паст. РАСКЕПЛІВАЦЬ незак. Расшчапляць, рассякаць (пра дровы). Унук дровы раскепліваў. Ульянаўка Беш. РАСКІДАЦЦА зак. Размокнуць, раскіснуць (пра дарогу). Дарога як раскідаецца, то не паедзеш. Фалевічы Паст. РАСКІРДАШ м. Беспарадак, адсутнасць парадку ў чым-н. Развіла раскірдаш у комнаці. Лужасна Віц. Параўн. разбур, разгірэк, роіла, рэдар. РАСКІРЭЧЫЦЦА зак. Паваліцца, раскінуўшы ногі. Ішла да калодзежа ды як раскірэчылася! Папоўка Сен. РАСКОПКІ толькі мн. Месца, дзе высечаны лес. Раней там лес быў, а цяпер – раскопкі. Лескавічы Шум. РАСКРАТАЦЦА зак. Расхадзіцца пасля доўгага ляжання ці сядзення. Нада мне раскратацца, а то балець будуць ногі. Леднікі Глыб. РАСКУДЛАНЫ дзеепрым. Раскудлачаны. Раніцай глянеш на сябе – такая раскудланая! Чырына Дубр. Прыйшоў ноччу з гулянкі, стаіць у сенцах раскудланы. Кветча Леп. РАСКУБРЫЦЬ зак. Раскрыць, распячатаць. А такі ж цікаўны! Усе каробкі да адной раскубрыў. Папоўка Сен. РАСКУГОЛІЦЦА зак. Расхвалявацца, засмуціцца; расплакацца. Чаго ты ўжо раскуголілась? Што здарылась? Анэліна Тал. РАСОЛ м. Суп, звараны на аснове капуснага расолу. Расол вару, раблю яго з капуснага соку, дранай картошкі, троху мяса – смачна. Швэплі Докш. РАСОЛ м. Гнаявая жыжка. Расол кожны дзень з хлеву вычэрпваеш, а яго апяць поўна. Евіна Гар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶