РАМАНЫ, РАМАНЫ, РАМУЛІ гл. РАМАНЁК
РАМЁНЫ мн. Плечы. Падымі рамёны, а то і майка спаўзе. Казімірова Пол.
РАНДОЛІК м. Скрутак. Я разбіраў рандолік вельмі доўга. Опліса Брасл.
РАНДЭЛЕК, РАНДЭЛІК, РУНДЭЛІК, РЫНДОЛІК м. Каструля невялікіх памераў без ручак. Трэба рандэлек памыць. Белішкі Паст. Поўны рандэлек кашы. Вярэнькі Паст. Рандэлек нязручны, лепш каццялок небальшэнькі ўзяць. Турлы Паст. Вазьмі рандэлік, звары геркулесу, надта хочыцца мне паесці. Папшычы Глыб. Госці ўсе раз'ехаліся, таму маці ўжо варыла ў рандэліку. Пліса Глыб. Бульбачку варылі ў рундэліку. Чарневічы Глыб. А суп звары ў рындоліку. Лужкі Шарк.
РАНЕТЫ, РАНЕТЫ дзеепрым. Паранены. Салдат быў крэпка ранеты. Чычанева Тал. А брат с вайны прышоў ранеты. Заазер'е Тал.
РАНІШЫ, РАНЬША, РАНЬШЫ, РАНЬШЭ, РАНЬШЭЙ прысл. Раней. Раншы ўмесці дзеці сабяруцца і ў ягады. Слабодка Леп. Раньша жызня другая была. Варапаева Паст. Раньшы было весялей. Бабінавічы Лёзн. Раньшы весялей было. Ула Беш. Раньшэ тут цэркаў была, людзі богу маліліся. Вялікі Поўсвіж Леп. Раньшэ танцы былі, так танцы. Кляўцы Лёзн. Раньшэй было зусім не так.
РАНЬКОМ прысл. Раніцай, раненька. Заўтра ранькОм пойдзем у поле саджаць бульбу. Зарубы Дубр.
РАНЬША, РАНЬШЫ, РАНЬШЭ, РАНЬШЭЙ гл. РАНШЫ
РАПАЦЬ незак., экспр. Іграць на музычным інструменце. Цэлы дзень рапаіць на гармоніку. Чарневічы Глыб.
◊ НА РАПСОН ЛЕЗЦІ На ражон лезці, рабіць што-н. рызыкоўнае; дзейнічаць, не думаючы пра вынікі. На рапсон лезеш, ты ж глядзі, каму гаворыш. Кошчава Беш.
РАПУХ, РАПЯШНІК, РОПУХ м. Лопух. Рапухі мы рэзалі ў полі і кармілі імі кароў. Дуброўна. Гэтыя рапяшнікі растуць усюды. Грышаны Віц. Ропух такім жоўтым цвёў. Весніно В.-Дзв.
РАСІЦА, РОСЫП ж. Раса. Уставалі даіць кароў рана, яшчэ расіца была. Валькі Віц. Росып сягоні вялікая, хадзіць мокра. Пранікі Уш.
РАСКАВЯРКАЦЬ зак., экспр. Разламаць, разарваць што-н. Ён і аб кружку біў, трохі раскавяркаў. Крывыя Тал.
РАСКАПУСЦІЦЦА зак., экспр. Рассесціся дзе-н., расклаўшы рэчы. Раскапусцілася во тут на лаўкі ў міне і сядзіць. Казловічы Гар. Параўн. разлапушыцца.
РАСКАРАКА, РАСКАРАЧКА ж. 1. Старое, расшчэпленае, раздвоенае дрэва. За гародам у мяне раскарака стаіць. Гэта ад смалявіцы. Во сілішча! Язна Міёр. Яблынька старая стаіць, раскарачка ўжо. Янкі Докш. 2. перан. РАСКАРАКА Стары,
82 👁