ПЯНЬКОЎКА ж. Цёплая хустка. Пянькоўку маю нявестка любіць завязываць, хоць сваіх шапак многа. Абрамава, Стралкі В.-Дзв. Пянькоўкай вазьмі абкрыйся, а то холадна. Замкава Глыб. Пянькоўку завязывай, бо ў галаву надуець. Ліпаўкі, Макаравічы Докш. Пачакай, пянькоўку завяжу, разам у цэркаў пойдзем. Тумілавічы Докш. Раней усе дзяўчаты пянькоўкі зімой насілі. Узмёны Міёр. Параўн. пінчанка, пухоўка.
ПЯНЬКОЎКІ мн. Апенькі. Пяньковак у нас на пнях восенню – як усыпана. Вялікая Пярэспа Сен. Параўн. пнёўкі.
ПЯНЭЎЯ гл. ПНЕЎЕ
ПЯНЯННЕ н. Папрок, дакор. Як надакучыла мне ўжо тваё пянянне. Баева Дубр.
ПЯРВАЧКА гл. ПЕРВАСІНКА
ПЯРВЁСНІК м. Пралеска. Ля дарогі, як да нас едзеш, пярвёснікі ўжо з'явіліся. Пашкі Шарк. Параўн. пералеска.
ПЯРВІНА гл. ПЕРВАЦІНА
ПЯРВОСТКА, ПЯРВОСЦІЛКА, ПЯРВОСЦІНКА, ПЯРВУСТКА, ПЯРВУСЦІНКА гл. ПЕРВАСІНКА
ПЯРІЦЬ гл. ПЕРЫЦЬ
ПЯРЛОЎНІК м. Суп з ячных круп. Звечара крупы замачу, а заўтра ў печ пярлоўніку варыць пастаўлю. Гуліна Сен.
ПЯРНУЦЬ зак., экспр. Ударыць, стукнуць. Так пярнула ў вакно, што сцены ў хаце закалаціліся. Латышы, Мосар, Празарокі, Чарневічы Глыб. Параўн. перавесці, перавіць, плёснуць, пялёхнуць.
ПЯРТУХА ж. Камы, бульбяная каша. Сёння пяртухі з малаком наелася перад дарогай. Чарневічы Глыб.
ПЯРХЕКАЦЬ гл. ПЕРХЕКАЦЬ
ПЯРШАК м. 1. Сена першага ўкосу. Пяршак няважны сёлета. Шарагі Міёр. Пяршак кароўкам во будзе смачны. Папшычы Глыб. Параўн. перваціна, першавіна, першына, пярвіна. 2. Першае дзіця ў сям'і. Гэта мой пяршак, ва ўсім памагае мне летам. Стаі Леп.
ПЯРШАЧКА гл. ПЕРВАСІНКА
ПЯРШЧАТКА ж. Пальчатка. Пяршчатку правую згубіла недзе, як з гораду ехала. Ніўнікі Міёр.
ПЯРЫЛЫ толькі мн., абрад. У вясельным абрадзе перагароджванне дарогі падчас таго, калі маладыя едуць з царквы пасля вянчання. Маладыя астанаўліваюцца перад пярыламі, злазіць сват, канфеты сыпець, грошы. Замошша Тал.
ПЯРЫННІК гл. ПРЭЙ
ПЯРЫЦЬ, ПЯРЫЦЬ гл. ПЕРЫЦЬ
ПЯРЭБАРЫ толькі мн. Сварка, спрэчка. Я ў тыя пярэбары іхнія не хацела нават умешвацца. Зарэчча Тал.
80 👁