Старонка 210
◀ / 359 ▶
ПЯЛЁХНУЦЦА зак., экспр. Пабіцца, стукнуцца, ударыцца аб што-н. І нада ж было яму так пялёхнуцца – чуць не забіўся! Лазукі Чаш. ПЯЛЁХНУЦЬ зак., экспр. Ударыць, стукнуць, нанесці ўдар. Як пялёхнуў кулаком па стале, аж ложкі рассыпаліся. Лазукі Чаш. Параўн. перавесці, перавіць, плёснуць, пярнуць. ПЯНЁНЗЫ толькі мн. Грошы. Усе свае пянёнзы, што збірала, унуку аддала. Целякі Паст. П'ЯНІКА ж., часцей П'ЯНІЦЫ мн. Буякі. П'янікі сёлета дужа многа. Бароўка, Каханавічы В.-Дзв. Сёлета ўжо крэпка многа п'яніц было, дык мы і з іх варэння наварылі. Баруны, Вяжы, Далёкія, Казяны, Турчылава Брасл. Бабы п'яніц па бітончыку панеслі. Асвея, Луначарскае, Нурава В.-Дзв. Дзед мой з п'яніц, бувала, настойку на зіму рабіў. Загуззе, Обаль, Лялеўшчына Гар. Раней з п'яніц варэнне не варылі, бо казалі, што сп'янееш ад іх, а цяпер вараць. Азярцы, Бортнікі, Булахі, Гатаўшчына, Грыцы, Залессе, Мікуліна, Прыпернае, Сасноўка, Ураджайная, Удзела Глыб. На мох за п'яніцамі пайшлі. Балаі, Воўкаўшчына, Іванькі, Калінавая, Папшулі, Паташня, Цілеўцы, Язна Міёр. П'яніцы ў лесе лепш не есці. Буцавічы, Галбея, Камаі, Муляры, Прамышляды Паст. П'яніц праз дарогу – толькі збірай! Баяноўшчына, Ветрына, Гаране, Залессе, Казімірова Пол. У нас усе даўно п'яніцы збіраюць, і нічога, як кажуць, не п'янеюць. Альхоўцы, Буеўшчына, Васюкі, Верацеі, Зорка, Клінавое, Лужкі, Лучайка, Савіцкія, Сасноўцы Шарк. П'ЯНІЦА ж. Гартэнзія. У Яніны на вакне п'яніца зацвіла. Драбаўшчына Глыб. П'ЯНІЦА ж. Сіло, прыстасаванне для лоўлі птушак. Здзелаў п'яніцу і паставіў на сініц. Моханава В.-Дзв. П'ЯНІЦЫ гл. П'ЯНІКА П'ЯНІЧНІК м., зб. Сцёблы, кусцікі, на якіх растуць ягады буякі. Дзе многа п'янічніку, там і багану многа. Азярцы, Грыцы, Шэпелева Глыб. П'янічнік дужа пах, як у ягадах былі. Савіцкія Шарк. ПЯНЦЮХ гл. ПЕНТУХ П'ЯНЧУЖНЫ прым. Пра чалавека, які злоўжывае спіртнымі напоямі; п'яніца. Мужыка нейкага п'янчужнага займела: дзень пры дні п'яны ходзіць. Мікіціха Шум. П'ЯНЧУК м., П'ЯНЮГА, П'ЯНЮХ, П'ЯНЬ аг., асудж. П'яніца, алкаголік. П'янчук мой скора з хаты ўсё павыносіць: піць жа за нешта нада. Задроўе Арш. П'янюга, а не дзеўка. Ульянавічы Сен. А ты яшчэ хацела, каб я з гэтым п'янюгам танцавала! Марынцы Чаш. Сусед наш – такі п'янюх, што страх! Валынцы В.-Дзв. Ты толькі паглядзі на п'янь гэту. Іванск Чаш. Параўн. пітока, пітун, піцуга.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 359 ▶