Старонка 212
◀ / 359 ▶
ПЯРЭБІРАК м. Не ўкладзены добра і не прыціснуты пласт сена ці саломы ў стозе. Толькі ў заднім стозе пярэбірак уніз дужа звісаў. Ластавічы Глыб. ПЯРЭБРЫНКА ж. Рабро, дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці. Пярэбрынку, відаць, зламала яму – устаць не можыць. Нурава В.-Дзв. А схуднела ж як – усе пярэбранкі можна ўбачыць. Гарадзец Шарк. ПЯРЭВІСЛА, ПЯРЭВЯСЛА гл. ПЕРАВЕСЛА ПЯРЭДАЙКА гл. ПІРЯДОЙКА ПЯРЭДЫХ гл. ПІРЯДЫХ ПЯРЭЖАК м. Сенцы. Бывала, што ў пярэжак курэй бралі на зіму. Пецькі Дубр. Параўн. прывень, прыходка, прыходня. ПЯРЭЖНІ прым. Пярэдні, які размяшчаецца наперадзе. На пярэжняй полцы паглядзі свой інструмент. Ласкаўшчына Глыб. ПЯРЭЗАЎКІ, ПЯРЭЗВА, ПЯРЭЗВЫ гл. ПЕРАЗОЎ ПЯРЭКА ж. Перашкода. Столькі мне трэба было перажыць, адны пярэкі кругом былі. Фарынава Пол., Матырына Уш. ПЯРЭКАЦЦА незак. Пярэчыць, не згаджацца, сварыцца з кім-н. Павыганяў усіх дзяцей з хаты, каб не пярэкаліся з бацькам. Казімірова Пол. Чаго ты ўвесь час пярэкаешся са мною? Старое Сяло Уш. Параўн. пякаць. ПЯРЭКРУТКІ мн. Скручаныя месцы ніткі ці вяроўкі. Не вяроўка, а адны пярэкруткі. Воўкаўшчына Глыб. ПЯРЭЛЕТАК м. Пералетак, цяля паўгадавога ўзросту. У нас бычок-пярэлетак. Слабада Дубр. ПЯРЭМЕСЛА, ПЯРЭМІСЛА гл. ПЕРАВЕСЛА ПЯРЭПЛАТ м. Пляцень. Пярэплат з зімы ўжо разваліўся. Старнікі Глыб. ПЯРЭПЛАТЫ толькі мн. Прыстасаванне з жэрдак для сушкі снапоў. Пярэплаты з зяцем паставілі, а ячмень пасля абеду ўкладываць буду. Латышы, Стрынадкі, Чарневічы Глыб. Пярэплаты пшаніцай запоўнены. Гута Паст. ПЯРЭПУСК м. Перапалох, сполах. Во пярэпуск быў тады – пабеглі хто куды! Замошша Тал. ПЯРЭСМЫК м. Града, рад невялікіх узгоркаў, парослых кустоўем. Як пярэсмык пералезлі, так і суніцы знайшлі адразу. Груздава Паст. ПЯРЭХЛЯ ж. Дах. Пярэхлю шыхверам гадоў дзесяць як накрылі. Панізоўе Арш. ПЯРЭХРЫСЦЬ аг., асудж. Бязбожнік, чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне. Пярэхрысць гэты не толькі Бога, а і бацьку свайго прадасць. Макаравічы Докш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶