Старонка 203
◀ / 359 ▶
ПУХАВІК, ПУХАЎКА гл. ПОРКАЎКА о ПУХАВЫ ГРЫБ м. Порхаўка, шарападобны грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл. Пухавым грыбам ногі лечаць, калі на іх язвы. Дразды Беш. Параўн. поркаўка, пурхаўка, пурхоўка, пухавік. ПУХАВЫ прым. Пуховы, зроблены з пуху. У госці як еду, бывала, платок пухавы завязываю. Старыя Вайханы Гар. ПУХАЛЬ м. Кубак, невялікая пасудзіна з ручкай для піцця. Падай ты мне пухаль. Цяцеркі Брасл. ПУХЛІК м. Мучны выраб з цеста на кіслым малацэ; пірог. Пухлік сёння ўдаўся, хаця б з малачком з'еў хто. Папоўка Сен. Параўн. перапёчка ў 1 знач., плюшка, пыжык. ПУХЛІНА ж. Падушка. У шкапу пухлін многа, адна на адной ляжаць. Заазер'е Тал. ПУХЛЯНІК м. Кажух, доўгая верхняя вопратка з вырабленых аўчын; цёплая куртка на пуху. Адзень пухлянік: мароз на дварэ. Бешанковічы. ПУХНАЦІК м., памянш. Пухнаты, пушысты кот. Наш пухнацік у хату просіцца. Замачак Чаш. ПУХОВІК м. Цёплы вязаны світар. Пуховік надзень, усё ж цяплей будзе. Папшычы Глыб. ПУХОЎКА ж. Цёплая пуховая хустка. Стаяла, пухоўкай абкрыўшыся. Лазічы, Папшычы Глыб. Параўн. пінчанка, пянькоўка. ПУЦ м. Сякера. Як ехаў, пуц згубіў недзе. Кулінава Уш. ПУЦАК, ПУЦУК гл. ПАЦ ПУЦІК м., часцей ПУЦІКІ мн. 1. экспр. Сліна. Чаго пуцікі распусціў? Канашы Гар. 2. Пот. Работаць нада так, каб аж пуцікі цяклі. Слабадзішча Лёзн. 3. Разводы, няроўныя, звілістыя падцёкі (звычайна на вокнах); брудныя разводы. Увесь твар у пуціку. Дзе валяўся? Міхалінава Лёзн. Усё вакно ў пуціках. Свяча, Сініцы Беш. Пуцікі зімой на вокнах часта бываюць. Лужасна Віц. 4. перан. Вадкасць, сок, які выдзяляецца з кумпяка пры вэнджанні. Калі вісіць кумпяк і з яго капаюць пуцікі – пойдзець дождж. Ульянавічы Сен. ПУЦЯ ж. 1. Чыгунка. Сын мой на пуці працуе. Селішча Арш. Сёлета каля пуці бульбу садзіць не будзем. Лужасна Віц. За пуцёй адразу лес. Навязкі Сен. 2. перан. Шлях, жыццёвая дарога, кірунак у жыцці. Кожны сам сабе сваю пуцю выбірае. Баравуха Пол. ПУЧОК м. Адкрыты, без даху трактар. А вот гэта калгасны пучок паехаў. Ваўчо Уш. Параўн. петушок, пыхцік. ПУЧТУФКА ж. Паштоўка. Яна дужа любіла атрымліваць пучтуфкі з Польшчы. Савуткі Шарк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 359 ▶