Старонка 201
◀ / 359 ▶
ПУПСА ж., памянш. ПУПСІК м. Кутас. Шапку з пупсікамі сваёй малой купіла. Заезвіна Беш. І шапка ў яе харошанькая, з пупсікам. Новыя Валосавічы Леп. А пупсы якія ў цябу на шапцы! Чарневічы Глыб. ПУПУГАІЛА, ПУПУГАЙЛА гл. ПУГАЙЛА ПУПУРЫШКА, ПУПЫРЫШКА, ПУРПУРЫШКА ж. 1. Маленькі бугарок на скуры. Як з вады вылезеш, пупурышкі па целу. Башні Шум. Са страху пупурышкамі пакрылася ўся. Мазалава Віц. Ад холаду цела пупурышкамі пайшло. Канашы Гар. Гаворыш, што не холадна, а сам пупырышкамі пакрыўся. Гарэлькі Дубр. 2. Сып; пухір, балючае ўздутае месца на скуры. Мошкі ўсё цела з'елі, усе рукі во ў пупурышках другі дзень. Расоны. Пупырышка нейкая ўскочыла – к урачу нада было б. Лужасна Віц. Як з'ела клубнікі, так уся пурпурышкамі і пакрылася. Сокарава Беш. ПУПЫ мн. Сцёблы дзьмухаўцоў, якія адцвілі. Пупы гэтыя лепш зусім не касіць, яны вельмі доўга сохнуць. Сваташыцы Дубр. ПУПЫРЫШКА гл. ПУПУРЫШКА ПУПЫХ гл. ПУПАК ПУРПУРЫШКА гл. ПУПУРЫШКА ПУРХАЎКА гл. ПОРКАЎКА ПУРХЛЯНЫ прым. Няроўны, пакручасты. Лён сёлета нейкі руды, пурхляны. Гаравыя Пол. ПУРХОЎКА гл. ПОРКАЎКА ПУРЫМ м. Прыпар, час касьбы ці жніва. Пурым – сена касіць пара, а то дажджы пойдуць. Сакольнікі Віц. Не да парадку ў хаце: пурым зараз, сена косім. Труды Пол. Параўн. пільніца ў 1 знач. ПУСТАКВЕТ м. Пустацвет, кветка без завязі, якая не дае пладоў. Адзін пустаквет сёлета. Слабада Глыб. ◊ ПУСТАЛЬГУ ГАВАРІЦЬ Гаварыць абы-што, хлусіць. Пустальгу гаворіць цэлый дзень – аж слухаць праціўна. Канашы Гар. ПУСТАННЕ н. Мясціна, не пакрытая расліннасцю. Кругом адно пустанне. Латыголічы Чаш. ПУСТАТА аг., неадабр. Пустасмех. Пустата гэтая і з пальца будзе смяяцца. Замачак Чаш. ПУСТАЦЕЛА н. Гародніна, полая ўнутры. Сёлета не радыска, а адно пустацела. Лепель. Параўн. пустач, пустышка. ПУСТАЧ, ПУСТЫШКА ж. Гародніна (часцей радыска, рэдзька), полая ўнутры. Добрай рэдзькі мала, адна пустач. Мікіціха Шум. У гэтым годзе дужа горкая радыска і пустышак шмат. Слабада Шум. Параўн. пустацела. ПУСТКА, ПУСТОТА ж., ПУСТЭЧЧА н. Месца, участак на агародзе, дзе не ўзышла агародніна. Пустку ў нізіне агарода, дзе бульба адмякла, буду буракамі адсаджваць. Доўжа, Котава Віц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶