ПУМПОН, ПУНПОН наз. Пампон. У Насці шапачка з пумпонам. Залессе Глыб. Глядзі, якей пунпон зверху. Канашы Гар.
ПУНДЭЛАК, ПУНДЭЛІК гл. ПУДЭЛАК
ПУНІШЧА н. Пуня, адрына. Ля пунішча сена клалі. Ноўка Гар.
ПУНПОН гл. ПУМПОН
ПУП м. Ікра рыб. Пупы з акунёў не выкідывай: жаріць разам з рыбай буду. Канашы Гар. Пупы бальшыя ў шчук - відаць, нерастуюць. Вішкавічы Чаш.
ПУП м. Нарасць на дрэве. Раней, бывала, як з лесу іду, пуп ад дрэва счышчу і нясу сваім малым, як цацку. Рускі Шум. Параўн. прысталка, пумел.
ПУПАК, ПУПЫХ м. Пупышка, зародак ліста або кветкі. Пупак ужо адзін на кусту з півонямі з'явіўся. Стрынадкі Глыб. На півоні пупыхі былі добрыя, а распусціліся позна. Нямойта Сен. Параўн. пупрышка.
ПУПАРЭЗНІЦА ж., абрад. Бабка-павітуха. У гэтай во хаце пупарэзніца жыла. Белая Ліпа Сен.
ПУПАЎКА ж. Пуп, рубец на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны. Во мода пайшла: коляць і язык, і пупаўку, і бровы - усюды завушніцы. Пачаевічы Чаш.
ПУПЁЛ м. Патаўшчэнне ніткі ў пэўным месцы. Як прадзеш, дык нітка з пупёлам усегда будзець. Шуміліна.
ПУПЛІК м. Дробная бульба. Учора пуплікаў два вядры наскрэбла. Беразіно Докш.
ПУПЛЫ мн. 1. Галоўкі, макушкі расліны. Пуплы клеверу пасля вайны сушылі, а пасля праснакі пяклі. Анеліна Тал. 2. перан. Малыя дзеці, карапузы. Хто ж цяпер яго пуплаў будзе гадаваць? Астроўна Беш.
ПУПОК м. Ручка на касільне, за якую трымаюцца пры касьбе. Вось гэту ручку ў касы ў нас завуць мыльніцай, ці пупком. Белая Ліпа Сен. Правільна пупок трымаць рукой не кожны зможа. Коравічы Чаш. Параўн. палец, пальчук, палюк, палюх.
ПУПОК м. Рыбіны малокі. Пупкі бываюць смачнейшыя за рыбу. Ветрына Пол.
ПУПОНКА ж., памянш. ПУПОНЧЫК м. Завязь на агурочніку. Адцвітаюць гуркі патроху - скора пупонкі пакажуцца. Заазер'е Гар. Агуркі не вельмі сёлета - адны пупончыкі. Ланенка Дубр. Столькі пупончыкаў на агурочніку, а пчол - яшчэ болей. Папшулі Міёр. Вось ужо і пупончыкі на агурэчніку - скора есці будзем. Марозаўка Сен.
ПУПРЫШКА ж. Пупышка, зародак кветкі. Пупрышкі ўжо на астрах - скора, значыць, зацвітуць. Шарагі Міёр. Параўн. пупак, пупых.
90 👁