Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПУПСА ж., памяти. ПУПОК м. Кутас. Шапку з пупсікамі сеаёй малой купіла. Заезвіна Беш. I шапка ў яе харошанькая, з пупсікам. Новыя Валосавічы Леп. А пупсы якія ў цябу на шапцы! Чарневічы Глыб. п у п у г а ш а, п у п у г Ай л а гл. п у г Ай л а ПУПУРЫШКА, ПУПЫРЫШКА, ПУРПУРЫШКА ж. 1. Маленькі бугарок на скуры. Як з вады вылезет, пупурышкі па целу. Башні Шум. Са страху пупурышкамі пакрылася ўся. Мазалава Віц. Ад холаду цела пупурышкамі пайшло. Канаты Гар. Гаворыш, што не холадна, а сам пупырышкамі пакрыўся. Гарэлькі Дубр. 2. Сып; пухір, балючае ўздутае месца на скуры. Мошкі ўсё цела з 'елі, усе рукі во ў пупурышках другі дзенъ. Расоны. Пупырышка нейкая ўскочыла - к урану нада было б. Лужасна Віц. Як з 'ела клубнікі, так уся пурпурышкамі i пакрылася. Сокарава Беш. ПУПЫ мн. Сцёблы дзьмухаўцоў, якія адцвілі. Пупы гэтыялепш зусім не касіць, яны вельмі доўга сохнуцъ. Сваташыцы Дубр. ПУПЫРЫШКА гл. ПУПУРЫШКА ПУПБІХ гл. ПУПАК ПУРПУРЬШЖА гл. ПУПУРЬПИКА ПУРХАУКА гл. ПОРКАЎКА ПУРХЛЯНЫ прым. Няроўны, пакручасты. Лён сёлета нейкі руды, пурхляны. Гаравыя Пол. ПУРХОЎКА гл. ПОРКАЎКА ПУРБ1М м. Прыпар, час касьбы ці жніва. Пурым - сена кас'щь пара, а то дажджы пойдуць. Сакольнікі Віц. Не да парадку ў хаце: пурым зараз, сена косім. Труды Пол. Параўн. пільніца у 1 знач. ПУСТАКВЁТ м. Пустацвет, кветка без завязі, якая не дае пладоў. Адзін пустаквёт сёлета. Слабада Глыб. О ПУСТАЛЬГУ ГАВАРІЦЬ Гаварыць абы-што, хлусіць. Пустальгу гавдріць цэлый дзенъ - аж слухацъ праціўна. Канаты Гар. ПУСТАННЕ н. Мясціна, не пакрытая расліннасцю. Кругом адно пустанне. Латыголічы Чаш. ПУСТАТА аг., неадабр. Пустасмех. Пустата гэтая i з пальца будзе смяяцца. Замачак Чаш. ПУСТАЦЁЛА н. Гародніна, полая ўнутры. Сёлета не радыска, а адно пустацёла. Лепель. Параўн. пустач, пустышка. ПУСТАЧ, ПУСТЫШКА ж. Гародніна (часцей радыска, рэдзька), полая ўнутры. Доброй рэдзькі мала, адна пустач. Мікіціха Шум. У гэтым годзе дужа горкая радыска i пустышак шмат. Слабада Шум. Параўн. пустацёла. ПУСТКА, ПУСТОТА ж., ПУСТЭЧЧА н. Месца, участак на агародзе, дзе не ўзышла агародніна. Пустку ў нізіне агарода, дзе булъба адмякла, буду буракамi адсаджвацъ. Доўжа, Котава Віц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

касщь, пўпсікам, пўпсікамі, пўстач, пўстку
2 👁
 ◀  / 359  ▶