Пустку на агародзе нечым трэба засадзіць. Выдрэя Лёзн. Дужа многа пустот на агародзе сёлета. Селішча Леп. Дрэнна бульба на агародзе ўзышла - адно пустэчча, куды ні глянь. Гарэлькі Дубр. Параўн. тям, прагала, пролёт, праплёшына.
ПУСТЛА ж., зб. Пу стазе лле, якое застаецца пасля ачысткі (прасейвання) збожжа. Адна пустла, а не ячмень/ Шарагі Міёр.
ПУСТОША ж. Просека. На пустоты многа апят нашла. Кузняцова Віц. Параўн. прагалец, прарэх, прачос, пролабка.
ПУСТУНЯ ж. Пустая, неўрадлівая глеба. Нічога расці не хоча: пустуня там. ВоўкаўшчынаГлыб. Параўн. пясчура, пясчына.
ПУСТЫ прым. Бяздзетны. Пустому цяжка жыць, у старасці няліа вады кому падацъ. Язна Міёр.
ПУСТЫШКА гл.
ПУСТАЧПУСТЭЛЬ м. Халодны цагляны будынак, памяшканне. Ну што гэта за дамы робяцъ, пустэлі нейкія, а не кватэры! Таўкіні Шарк.
ПУСТЭЛЬШК м. Балбатун, пустаслоў, пляткар. Твой брат такі пустэльнік, лепт быўжомаўчау. Серкавіцы Тал.
ПУСТЭЧЧА гл.
ПУСТКАПУСЦЫ мн. Галёнкі. I чаго гэта так пусцы разныліся? Каўровая Дубр.
ПУСЬ часц. Няхай. Пусь ён тады зойдзе сёння. Вялікае Лёзн.
ГТУТА аглаянк. 1. Непаслухмяны, незгаворлівы чалавек. Пута ты, а не малец: не згаворыццца з табой ніхто. Гарбачэва Рас. Параўн. пракуда ў 2 знач., праява. 2. Неадукаваны, нявыхаваны, распусны чалавек. Во дык кавалера адхвацілаўнучачка: пута нейкае. Канаты Тар. Пута ты, хоцъ iў школу дзесяцъ гадоў адхадзіў. Вялікая Пярэспа Сен.
ПУТНОЕ н. Карыснае, якое прыносіць карысць. Зрабху бы лети што-небудзь путное па дому, чым прападацъ абы-дзе. Каўровая Дубр.
ПУТНЫ прым. Добры, умелы, старанны, здольны. Путны хлопец вырас. Кавалі Тар.
ПУТРА ж. 1. Каша. Зрабі агонь меншы, а то путра збяжыць. Дрысвяты Брасл. З 'ешце хоць путры з грэчкі. Барсукі В.-Дзв. Путру прыпраўляю - i у печ, а як упарыцца, тады жоўценькая становіцца. Ласкаўшчына Глыб. Путра ў бабулі заусёды смачная выходзіла, хапала i масла, i солі. Мікуліна Глыб., Мікалаёва Міёр. 2. Хлебны квас, солад. Мама з хлебных корак, бывала, путру рабіла - пілі ўсе з удавольствіем. Кавалі Глыб. Даўней пасты пасцілі, дык якую перапечку з путрай з 'ясі - i ходзіш так. Койры Паст.
ПУТРАНЬІ прым. Густы крупяны суп. Суп путраны есці будзеце? Валынцы В.-Дзв.
ПУХ м., ПУХА ўс.Тупы канец яйка. У яйца ёсць нос, а тупы канец у нас пух называюцъ. Вяцера Чаш. Давай пойдзем на байца, дзяржы пуху, а я носам біць буду. Моханава В.-Дзв
Дадатковыя словы
пракўда, пустўня, пухў, пясчўра, пўстку, пўстла, пўта, пўтны, пўтра, пўтрай, пўтру, пўтры, ячменьі
34 👁