ПУМПОН, ПУНПОН наз. Пампон. У Насці шапачка з пумпднам. Залессе Глыб. Глядзі, якей пунпон зверху. Канашы Гар. ПУНДЭЛАК, ПУНДЭЛІК гл. ПУДЭЛАК ПУШШЧА н. Пуня, адрына. Ля пунішча сена клалі. Ноўка Гар. ПУНПОН гл. ПУМПОН ПУП1 м. Ікра рыб. Пупы з акунёў не выкідывай: жаріць разам з рыбай буду. Канашы Гар. Пупы бальшыяў шчук - відаць, нерастуюцъ. Вішкавічы Чаш. ПУП2 м. Нарасць на дрэве. Раней, бывала, як з лесу іду, пуп ад дрэва счышчу i нясу сваім малым, як цацку. Рускі Шум. Параўн. прысталка, пумел. ПУПАК, ПУПЫХ м. Пупышка, зародак ліста або кветкі. Пупак ужо адзін на кусту з півонямі з 'явіўся. Стрынадкі Глыб. На півоні пупыхі былі добрым, a распусціліся позна. Нямойта Сен. Параўн. пупрышка. ПУПАРЭЗШЦА ж., абрад. Бабка-павітуха. У гэтай во хаце пупарэзніца жыла. Белая Ліпа Сен. ПУПАЎКА ж. Пуп, рубец на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны. Во мода пайшла: коляць i язык, i пупаўку, i бровы -усюды завушніцы. Пачаевічы Чаш. ПУПЁЛ м. Патаўшчэнне ніткі ў пэўным месцы. Як прадзеш, дык нітка з пупёлам усегда будзецъ. Шуміліна. ПУГОИК м. Дробная бульба. Учора пуплікаў два вядры наскрэбла. Беразіно Докш. ПУПЛЫ мн. 1. Галоўкі, макушкі расліны. Пуплы клеверу пасля вайны сушылі, а пасля праснакі пяклі. Анеліна Тал. 2. перан. Малыя дзеці, карапузы. Хто ж цяпер яго пуплаў будзе гадаваць? Астроўна Беш. ПУПОК1 м. Ручка на касільне, за якую трымаюцца пры касьбе. Восъ гэту ручку ў касы ў нас завуцъ мыльніцай, ці пупком. Белая Ліпа Сен. Правільна пупок трымаць рукой не кожны зможа. Коравічы Чаш. Параўн. палец, палъчук, палюк, палюх. ПУПОК2 м. Рыбіны малокі. Пупкі бываюць смачнейшыя за рыбу. Ветрына Пол. ПУПОНКА ж., памяти. ПУПОНЧЫК м. Завязь на агурочніку. Адцвітаюць гуркі патроху - скора пупонкі пакажуцца. Заазер'е Гар. Агуркі не вельмі сёлета - адны пупднчыкі. Ланенка Дубр. Столькі пупончыкаў на агурочніку, а пчол - яшчэ болей. Папшулі Міёр. В ось ужо i пупднчыкі на агурэчніку - скора ectji будзем. Марозаўка Сен. ПУПРЫШКА ж. Пупышка, зародак кветкі. Пупрышкі ўжо на астрах - скора, значыць, зацвітуць. Шарагі Міёр. Параўн. пупак, пупых
Дадатковыя словы
заазере, пупбнкі, пўмел, пўнішча, пўпак, пўпаўку, пўплаў, пўплікаў
3 👁