ўздуцце скуры ад апёку. Спаліла руку аб печ - пузурамі во ўся пайтла. ШумІліна. ПУК м. Ёрш, невялікая прэснаводная рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі. Пукаў чуць з сеткі падаставалі: калючыя дужа. Барадуліна Арш. ПУКАНІКІ, ПУКАЎКІ мн. Апад, апалыя яблыкі. Свінні добра пуканікі ядуць. Бачэйкава Беш. Пукавак трэба свінням назбіраць. Сваташыцы Дубр. Параўн. падаліцы, падаль, падальцы, паданікі, паданкі, падунцы. ЦУКАТА Я прым. Цяжарная. А мая ўнучка пукатая, народзіць скора. Воўкаўшчына, Дрыгучы Міёр. Параўн. палажніца, поўная, пузата. ПУКАЎКІ гл. ПУКАШКІ ПУКАЦЬ незак. 1. Малаціць, выбіваць зерне з каласоў. Падгатоў мяшкі з зярном: ячмень будзем пукаць у канцы месяца. Асташэва Лёзн. Параўн. пойсаваць, пдисаць. 2. Грукаць у дзверы. Іду адчыняць, не трэба так громка пукаць. Дрысвяты Брасл. ПУКЛІ мн. Галушкі, камякі, шарыкі з ворсу на адзенні. Уся кофта ў пукчях стала. Мурагі Рас. ПУКЛЯ ж. Жаночая прычоска ў выглядзе сабраных i закручаных у вузел валасоў. Вазьмі ды сабяры валасы ў пуклю. Паўазер'е Беш. ПУКОВГК м. Пук, звязка, ахапак. Пукдвікі бобу кладзі тут, на ўзмежку каля города. Беліца Сен. Параўн. пудэлак, пундэлак у 1 знач. ПУКЧЭЦЬ незак., экспр. Неразборліва гаварыць, мармытаць, бурчэць. Што ты там пукчыш сабе под нос? Непароты Шум. ПУЛ м. Пыл. Пул паўсюду ў хаце. Скрыдлева Віц. ПУЛКА ж. Паліца. На пулку міскі стаў. Чашкі Глыб. ПУЛЬГАВАЦЬ незак. Раўці, неспакойна паводзіць сябе (пра жывёлу). Ужо пульгуіць цялушка, піць хоча. Лазы Тал. ПУЛЬКАЧЫ мн. Клёцкі з мукі, звараныя на вадзе або малацэ. На вячэру пулъкачы будуць. Белаазёрны Леп. ПУЛЬ-ПУЛЬ-ПУЛЬ выкл. Вокліч, якім падзываюць куранят. Пул ь - пул ь - пул ъ, мае дзеткі. Більдзюгі, Каты Шарк. ПУЛЯТЫ прым. Пукаты, які выдаецца наперад, выразны (пра вочы). Сама высокая, чарнявая, i вочыўяе пулятыя. Заессе Чаш. Такія непрыгожыя пулятыя вочы, нібы на лоб лезуць. Янкі Докш. ПУМАК м., неадабр. Тоўсты, непаваротлівы чалавек. Во пайшоў, чуць ногі перастаўляе пумак. Гілі Чаш. Параўн. пікцюк, піхцер, пузган. ПУМЕЛ м. Чага. 3 пумелу лекі робяцъ, як у кого хвороба якая. Мікіціха Шум. Параўн. прысталка, пуп
Дадатковыя словы
паўазере, пдйсаць, пульгўіць, пўкавак, пўканікі, пўкаць, пўкашкі, пўкаў, пўклю, пўкчях, пўлку, пўмелу
3 👁