ПРЫШЛЁПНУТЫ гл. ПАДШЛЕПНАВАТЫ
ПРЫШОТЦЫ, ПРЫШОЧЫ дзеепрысл. Прыйшоўшы. Бацька, прышотцы ў хату, ні з кім не гаварыў. Таўкіні Шарк. Прышочы на танцы, адразу плясаць ішлі, не стаялі ўбаку. Сухавержжа Міёр.
ПРЫШПАНДОРЫЦЬ гл. ПРІШПАНДОРІЦЬ
ПРЫШЧАМІЛЫ толькі мн. Дошкі або жэрдкі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці прэсу для таго, каб прыціснуць сена ў стозе. Наверх во прышчамілы пакладзём, і добра будзе, вецер не раскідае. Шарагі Міёр. Параўн. павал, папярэдзень, парубель, парубень, прыжым.
ПРЫШЧАПЕЙКА ж. Любоўныя чары, чараўніцтва. Пасля той прышчапейкі мы і ажаніліся. Пачаевічы Чаш.
ПРЫШЧАЎКА ж. Прышч. На ліцэ прышчаўка выскачыла ўчора. Вялікае Сяло Сен.
ПРЫШЧЫЦЦА незак. Пячыся, пражыцца, смажыцца; падымацца, павялічвацца ў аб'ёме (пра вырабы з цеста). Яечня ўжо прышчыцца – скора вячэраць будзем. Хацілы Паст. Булачкі будуць ў печы на вуголлі яшчэ доўга прышчыцца. Ваўчо Уш.
ПРЫШЧЫЦЬ незак. Пячы, пражыць, смажыць. Бабуля смачныя блінкі прышчыць. Рудня Пол., Матырына Уш.
ПРЫШЧЭП м. Прышчэпак. Прышчэп мой добра на яблыні прыжыўся. Азярцы, Латышы Глыб.
ПРЫШЧЭПА, ПРЫШЧЭПКА ж., ПРЫШЧЭПЧЫК м. Прышчэпленая пладовая расліна. На прышчэпе добрыя яблыкі. Заазер'е Гар. Яшчэ во адна прышчэпа будзе ў садзе. Шасцярні Уш. Прышчэпкі добрыя плады далі сёлета. Іскозы Дубр. У маладым садзе ў іх прышчэпак многа. Вялікае Сяло Сен. Яблынька ў мяне гэтая сёлета прышчэпчык: прышчапіў восенню. Гута Паст.
ПРЭДЛОЖЫЦЬ гл. ПРІДЛОЖЫЦЬ
ПРЭДСІДАЦЕЛЬКА ж. Жонка старшыні калгаса. Прэдсідацелька мне панравілась: гаваркая такая. Мікалаёва Міёр.
ПРЭДУМЛЕННЫ прым. Хлуслівы, ілжывы. А баба тая была хітрая дужа, прэдумленная – ніхто з нас ёй веры не даваў. Крывыя Тал.
ПРЭЙ, ПЫРІЙ, ПЫР'ЯН, ПЯРЫННІК м., ПЫРНІЦА ж., ПЫР'Ё н., зб. Пырнік, пустазелле. Прэй бульбоўнік увесь абцягнуў. Дроздава Тал. Пырій – сорная расліна – цяжка вывісці з гароду. Гарані Гар. Пыр'ян – да самага вакна. Ула Беш. Білі-білі пярыннік на гародзе, а яго ўсё роўна поўна ўсюды. Крыпулі Докш. Выкінь пярыннік у канец гароду. Шарагі Міёр. Пырніца на гародзе замучыла! Суднікі Арш. Не агарод, а адно пыр'ё. Замошша Брасл.
ПРЭМЯ гл. ПРІМІРОЎКА
79 👁