Старонка 197
◀ / 359 ▶
ПРЭНДЗАЙ, ПРЭНДЗЕЙ прысл., выш. Хутчэй. Бяжы прэндзай туды! Пачаевічы Чаш. Мароз пячэ – пойдзем прэндзей. Стаі Леп. Прэндзей сюды бяжы! Свілэлі Паст. ПРЭНТ м. Дубец, прут. Дзяцей сваіх прэнтам лупіў. Нурава В.-Дзв. Прэнт у кола ўставіць і бегае. Абруб, Латышы Глыб. Ля ганку прэнт стаіць у вуглу. Ваўкалата Докш. Толькі ўзяць прэнт ды адсцябаць добра, каб знаў. Гарадзец Шарк. Параўн. протар. ПРЭНТКА прым. Хутка, шпарка. Прэнтка на сена ўскочыў. Галбея Паст. Прэнтка ходзіш – не дагнаць ніяк. Лужкі Шарк. ПРЭНТКІ прым. 1. Хуткі, шпаркі. Я дык маладая прэнткая была – усё паспявала і ў полі, і дома. Хоціна Беш. Прэнткая якая – усё бягом і бягом. Верамееўшчына Дубр. 2. Моцны, які мае вялікую сілу (пра чалавека). З ім цяжка бароцца: прэнткі ён такі, як упрэцца, дык і не паваліш яго. Латышы, Чарневічы Глыб. ПРЭСІДАЦЕЛЬ гл. ПРАСІДАЦЕЛЬ ПРЭСНЯК м. Праснак. Пасля вайны ўсё прэснякі пяклі ды елі. Езярышча Гар. Параўн. праснушка. ПРЯДЗІЛКА гл. ПРАДЗІЛЬНА ПРЯХА ж. Пралля, жанчына, якая займаецца прадзеннем. Дзе б пряху добрую найці, каб воўну аддаць? Параўн. пральніца. ПСОТНІК м., асудж. Шкоднік, чалавек, які прычыняе шкоду, зло іншым. Ты, як той псотнік, усё на зло робіш. Мельніца Шарк. Параўн. праціўка. ПСТРЫЧНЫ прым., экспр. Малы, невысокага росту (пра чалавека). Хлопец яе пстрычны, але яна не расстройваецца дужа. Мікіціха Шум. ПСЯРА м. Вялікі сабака. Псяра ў іх злы дужа быў. Камаі Паст. Параўн. песак, пэс. ПСЯРЫЦЬ незак. Грымець, грукатаць. Як Пярун пачынае псярыць, дык я саджуся за печку і малюся. Кавалі Глыб. ПТУШАНЁНАК м. 1. Птушаня, дзіцяня птушкі. Птушанёнак з гнязда, відаць, зваліўся. Замасточча Віц. 2. перан., памянш.-ласк. Маленькае дзіця. Нясу во прісмакаў птушанёнку свайму. Курына Віц. ПУВАРЭШКА ж. Чарпак, вялікая і глыбокая лыжка, якой разліваюць страву. Налі мне супчыку пуварэшку. Ваяводкі Віц. ПУГАЙЛА, ПУЖАЛЬНА ж., ПУЖАЛЬ м., ПУГАЙЛА, ПУГАЙЛО, ПУЖАЙЛА, ПУПУГАІЛА, ПУПУГАЙЛА н. 1. Пудзіла, чучала для адпужвання птушак ці дзікіх звяроў у агародах або садах. Вунь якая пугайла на полі стаіць, усё роўна як чалавек. Псуя Глыб. Пугайлу паставілі – ні адзін верабей не садзіцца. Слабодка Леп. Пугайлу гэткую зрабілі, як чалавек стаіць на полі. Галубічы Глыб. І зараз помню гэтую пужальну на агародзе. Фарынава Пол., Матырына Уш. Хоць і пужаль страшны стаіць, а сарокам хоць бы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 359 ▶