Верхняе Глыб. У клуб прыхартаныя заўсёды дзеўкі хадзілі, не так, як цяпер, кудлы распусціўшы. Латышы, Чарневічы Глыб.
ПРЫХАХУЛІЦЬ зак., экспр. Прыбраць, навесці парадак. Трэба было б да святаў у хаце прыхахуліць. Воўкаўшчына, Дрыгучы Міёр.
ПРЫХІНУЦЬ зак. Прыбраць, схаваць што-н. Бабуля, як з намі жыла, любіла за ўсімі прыхінуць адзежу, каб не валялася. Балаі Паст.
ПРЫХОДКА, ПРЫХОДНЯ ж. Сенцы, калідор. Пакінь свае сумкі ў прыходцы пакуль. Чарневічы Гар. У прыходні ўсё тваё стаіць. Пецькі Дубр. Параўн. прывень, пярэжак.
ПРЫЦАЛІЦЬ зак. Сфастрыгаваць, сшыць рэдкімі шыўкамі, рыхтуючы для прымеркі. Ці прыцаліла ты мне плаце, каб памерыць можна было? Клясціцы Рас.
ПРЫЦЕМІЦЬ зак. Заўважыць, убачыць каго-н. Я дык прыцеміла здалёку яго яшчэ. Гаршчэўшчына Тал.
ПРЫЦЁМКІ гл. ПРІЦЁМАК
ПРЫЦЁМКНУЦЦА зак. Далучыцца, прымкнуцца да каго-н. у працы. Да суседзяў прыцёмкнуліся і змалацілі свае соткі. Латышы, Чарневічы Глыб.
ПРЫЦІСКІ мн. Рэйкі, якія выкарыстоўваюцца падчас перакрыцця даху. Прыціскі кончыліся, а хлеў не накрылі яшчэ. Дамашы Брасл.
ПРЫЦІСНЁНЫ дзеепрым. Прыціснуты. А чым гэта ён быў прыціснёны? Можа, якой бэлькай? Падрукша Брасл.
ПРЫЦІСНУЦЬ зак. Папрасаваць, апрацаваць гарачым прасам што-н. Пасцельнае нада хоць троху прыціснуць – уцюг уключы мне. Бялынавічы Віц.
ПРЫЦЬ прысл. Процьма, многа, безліч. Думак прыць, а слоў няма. Пашына Арш. Параўн. пройма, пропасць, пропась.
ПРЫЦЮЦЮРЫЦЦА зак., экспр. Прымасціцца, размясціцца, уладкавацца дзе-н. Забегаюся за дзень, дык тады хоць дзе прыцюцюруся і засну. Дзёрнавічы В.-Дзв. Прыцюцюрыўся мой малы на печы і спіць. Забор'е Глыб. Параўн. прімасцерівацца, прыгодзіцца, прынодзіцца.
ПРЫЧАПУРЫЦЦА зак. Прыбрацца, прыгожа апрануцца. Прычапурыцца ты ўмееш добра. Езярышча Гар. Параўн. прібарахліцца, прыбарахліцца, прыстроіцца.
ПРЫЧАЎРЫЦЬ зак. Падвяць. К абеду трава прычаўрыць – падварочваць пойдзім. Губіца Шум. Параўн. пятрэць.
ПРЫЧУДДЗЕ аг., асудж. Дзівак, дзівакаваты чалавек. Прычуддзе ты, што ты нацапіла на сябе? Замачак Чаш. Параўн. працэдура.
ПРЫШКОЛЬНІК м. Школьны калідор. У прышкольніку холад: дзверы дзеці не любяць зачыняць за сабой. Алексінічы Сен.
76 👁