Старонка 194
◀ / 359 ▶
ПРЫТАРАБЭНІЦЬ зак., экспр. Прывалачы, прыцягнуць што-н. Дзядзька прытарабэніў дошкі. Галбея Паст. Параўн. прытутарыць. ПРЫТВОР м. Брамка, весніцы, вароты. Пайду на ноч прытвор закрыю. Грыгаравічы Леп. ПРЫТНІЦА ж. Спрытная, працавітая дзяўчына ці жанчына. Вось дык прытніца, усюды паспее! Сухі Бор Пол. ПРЫТНОМ прысл. Узяўшыся за рукі, адзін каля аднаго. Дзеці смешна так ішлі прытном. Ваўчо Уш. ПРЫТОРНУЦЬ зак. Падаткнуць, падставіць да чаго-н. Прыторні гэты стул ламаны да сцяны. Паўазер'е Беш. ПРЫТРАЎКА ж. Працэс навучання маладога паляўнічага сабакі. Давай сабакі прытраўку зробім. Цяцеркі Віц. ПРЫТУТАРЫЦЬ зак., экспр. Прынесці, прывалачы (звычайна што-н. цяжкае, вялікае). Прытутар ты мне вядро з бульбай, а то ўставаць не хочацца. Іказнь Брасл. Параўн. прытарабэніць. ПРЫТЫКА м. Прымак. Прытыка ў іх толькі і робіць усё. Вялікія Дольцы Уш. Параўн. прімака, прымака, прымач. ПРЫТЫКІШ аг., груб. Знайдыш, чалавек, якога прыстроілі да сябе жыць. Як прытыкіш я ў зяця і дачкі. Лонск Шарк. ПРЫТЫРАК гл. ПРІТЫРАК ПРЫТЫРАНЫ гл. ПРІТЫРІНЫ ПРЫТЫРАНЫ дзеепрым. Украдзены. А хоць бы што: ён апрануў прытыраны касцюм, нібы і не знае ніхто, што ўкраў. Верхняе, Празарокі Глыб. ПРЫЎНЯ ж. Гаспадарчая пабудова, клець. У прыўні для сабакі пад лаўкай міска з варанай бульбай стаіць. Зарачыцак Докш. У цябе прыўня як хата! Гараны Пол. Параўн. прывárак, прыварак, прыйстобачнік, прыйстопачнік, прылёпыш, прыстобачнік, прыстопачнік. ПРЫХАЖАЙ м. 1. Чужы, прышлы чалавек. Такі прыхажай у нашым доме не нада. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. Чалавек, які без запрашэння прыходзіць падчас вяселля паглядзець на маладых. На наша вяселле дык у клуб прыхажаяў многа панахадзіла было. Драбаўшчына Глыб. Яшчэ маладых з царквы няма, а прыхажаяў процьма сабралася! Івесь Глыб. ПРЫХАМАЦЬ ж. Капрыз, беспадстаўнае, настойлівае жаданне, патрабаванне нечага. У цябе прыхамаці больш, чым у малога якога. Рудня Пол., Матырына Уш. ПРЫХАМІЦЬ ж. Прымхі, забабоны, забабонныя прыметы ці ўяўленні. Мая мамка многа прыхаміцей ведала, як жывая была. Рэпухава Арш. ПРЫХАРТАНЫ, ПРЫХАРТАНЫ дзеепрым. Гладка прычэсаны; прыбраны. Прыходзіў на вечарынку прыхартаны, смешны такі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶