Старонка 193
◀ / 359 ▶
ПРЫСМАЧКІ толькі мн., памянш. Прысмакі, ласункі. Прысмачкаў розных накупляла. Псуя Глыб. ПРЫСМАЧНІК м. Пірог (з начынкай). Люблю прысмачнікі дамашнія з начынкай з печы. Латыголічы Чаш. ПРЫСМЫЛЕЦЬ зак., экспр. Закахацца. Прысмылела да гэтага бандзюгі, ніхто больш не трэба. Клясціцы Рас. ПРЫСМЯЯЦЬ зак. Высмеяць, засмяяць. Цяпер не паспагадаюць, а возьмуць ды прысмяюць яшчэ. Слабада Шум. ПРЫСОК гл. ПРУСОК ПРЫСТАВАКА аг., неадабр. Надакучлівы, назойлівы чалавек. Ну ты і прыставака, спасу німа! Смалоўка Гар. Сасед – ну такі прыставака, не адчапіцца ад яго. Ветрына Пол. Параўн. прыёдлівы, пракуда, прыліпайла, прыліплівы. ПРЫСТАВАЦЬ незак. Падыходзіць, быць прыдатным, адпаведным каму- ці чаму-н. па сваіх памерах, якасцях, форме. Прыстаець табе касцюм гэты, нібы шыты па табе. Ульянавічы Сен. ПРЫСТАВЕНЬ м. Прымак. Прапаў яе прыставень, спіўся зусім. Валынцы В.-Дзв. Параўн. прімака, прытыка. ПРЫСТАКАНІЦЦА гл. ПРІСТАКАНІЦЦА ПРЫСТАЛКА ж. Грыб у выглядзе нарасці на ствале дрэва. Прысталкі дзеці палкамі збівалі. Шарагі Міёр. Прысталку на лякарства сабе шукала, як у грыбы хадзілі. Лужкі Шарк. Параўн. пумел, пуп. ПРЫСТОБАЧНІК гл. ПРЫЙСТОБАЧНІК ПРЫСТОІК м. Вяршкі, смятанка. Зніму во прыстоік з малака і на смятану пастаўлю. Ёды Шарк. ПРЫСТОІК м. Двор, участак зямлі паміж гаспадарчымі будынкамі. Па прыстойку ўнукі бегалі. Ніўнікі Міёр. ПРЫСТОПАЧНІК гл. ПРЫЙСТОБАЧНІК ПРЫСТРОІК гл. ПРІСТРОІК ПРЫСТРОІЦЦА зак. Прыбрацца, прыгожа апрануцца. Пасля работы, бывала, хуценька прыстроімся і ў клуб бяжым. Стрынадкі Глыб. Параўн. прібарахліцца, прыбарахліцца, прычапурыцца. ПРЫСТРОІЦЦА зак. Выйсці замуж, уладкаваць асабістае жыццё. Я рана, у шаснаццаць гадоў, прыстроілася, бо мамы не было, а з мачыхай не ладзілі. Баравуха Пол. ПРЫСЯДАН м. Партызан. У вайну к нам заходзілі прысядане чуць не кожны тыдзень. Міхалінава Лёзн. ПРЫСЯДАЦЕЛЬ гл. ПРАСІДАЦЕЛЬ ◊ ПРЫСЯДАЦЬ НА ВУШЫ Аглухнуць, страціць слых. Ты што, на вушы прысядаеш ці проста прыдурваешся? Ляды Дубр. ПРЫТАЛКА ж. Вушак. Глядзі, каб малы аб край прыталкі не стукнуўся. Шухаўцы Дубр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 359 ▶