Старонка 192
◀ / 359 ▶
ПРЫПУЦІЦЬ зак. Разабрацца з нечым, прывесці ў парадак, уладкаваць што-н. Як прыпучу свае ягады, буду агуркамі займацца. Папоўка Сен. ПРЫПУЧАНЫ дзеепрым. 1. Складзены, прыведзены ў парадак. У мяне адзежа з вечара яшчэ прыпучаная. Барздоўка Арш. 2. Уладкаваны, які мае неабходныя ўмовы для жыцця, існавання. Дзеці мае ў горадзе, усе прыпучаныя. Барсукі В.-Дзв. ПРЫПЯКАНІК м. Мучны або бульбяны блін, спечаны на скаварадзе. Прыпяканік хоць які спяку, пакуль жар у печы. Вялікія Лётцы Віц. Прыпяканікі з аднэй картошкі тожа ўкусныя. Бондарава Шум. ПРЫПЯКАНКА ж. Стрэльба. Ад дзеда яшчэ прыпяканка засталася. Мацюкова Глыб. Параўн. пугач у 1 знач., пушка. ПРЫРОВАК м. Край, паласа зямлі ўздоўж рова. Траву занясі на прыровак. Ёды Шарк. ПРЫРОДА гл. ПРІРОДА ПРЫРУБАК гл. ПРІРУБАК ПРЫРЫЗІНКІ гл. ПРАРІЗІНКІ ПРЫРЫЎКАМІ гл. ПРІРЫЎКАМ ПРЫРЭЗАЦЬ зак. Зарэзаць. Учора парсючка прырэзалі. Задроўе Арш. ПРЫСАК м. Гурба, куча снегу. Глядзь – малой няма. А яна мераіць прысак каля забору. Лужкі Шарк. ПРЫСЕЛЛЕ н. Ваколіца, усё, што размешчана вакол населенага пункта, наваколле. Як выйдзеш на вуліцу, ад нашай хаты ўсё прыселле Забалоцця відаць. Калышкі Лёзн. ПРЫСІДАЦЕЛЬ гл. ПРАСЯДАЦЕЛЬ ПРЫСІЛЬВАЦЬ незак. Прымушаць. Не прысільваю цябе: тваё гэта дзела. Гарадзец Шарк. ПРЫСКІКАЦЬ зак. Прыбегчы. Прыскікала да дзяцей, як толькі сын пазваніў. Ласкаўшчына Глыб. Параўн. прыджгаць, прылапацець, прылупіць. ПРЫСКЛЕПНІК м. Невялікае памяшканне ў пярэдняй частцы склепа. У прысклепніку ў нас жорны стаяць. Надазер'е Глыб. Параўн. прыгумкі, прыклетнік. ПРЫСЛАБЕЦЬ гл. ПРІСЛАБЕЦЬ ПРЫСЛАНКА ж. Засланка, прыстасаванне ў выглядзе бляшанага ліста з ручкай для закрывання топкі печы. Печ прысланкай закрый. Цясты В.-Дзв. Прысланку адстаў і скавародку з печы дастань. Косціна Дубр. Параўн. прадыхальнік. ПРЫСЛОН м. Сонечны бок. Агуркі на прыслоне большыя былі, чым у цяню. Слабодка Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 359 ▶