Старонка 191
◀ / 359 ▶
ПРЫМЕЖАК м. Пратаптаная паміж градкамі ці барознамі сцежка. У прымежак траву не кідай, а вынасі. Драгуны Міёр. Параўн. прабараздак, прібараздак, прыградак, прыграднік, прылешак. ПРЫМІТЫКАВАЦЦА зак. Ударыцца, сутыкнуцца лбамі. Так мы з табой прымітыкаваліся, што і зараз ілбы баляць. Мішкавічы Шум. ПРЫМОЎКА гл. ПРЫМАВІСКА ПРЫМУРАК м. Прыпечак, месца перад чалеснікамі печы. Цеста на прымурку хай пастаіць. Пераходцы Леп. Параўн. пяколак у 1 знач., прыколак. ПРЫМЫЛЬНІК гл. ПРІМЫЛЬНІК ПРЫНАДА аг., неадабр. Наравісты, капрызны чалавек. Ну і прынада ж твая нявестка. Дворышча Рас. ПРЫНАНЯЦЬ зак. Папрасіць дапамагчы, управіцца з працай. Трэба было б капальнікаў прынаняць. Замачак Чаш. ПРЫНВАСЛАЎНЫ прым. Праваслаўны. У прынваслаўную царкву ходзіць. Барздоўка Арш. У царкву ездзілі ў прынваслаўную. Барсукі В.-Дзв. Нявестка яе прынваслаўная была. Грынеўшчына Докш. ПРЫНОДЗІЦЦА незак. Прыстасавацца, уладкавацца, размясціцца дзе-н. Прынодзілася кошка ля каптура ды і заснула. Груды Пол. Параўн. прімасцерівацца, прыгодзіцца, прыцюцюрыцца. ПРЫПАРКА ж. Прыпар, духата, спякота. Такая прыпарка на вуліцы – трываць няможна. Камаі Паст. ПРЫПІРЫШЧА н. Месца, дзе можна размясціцца з пэўнай мэтай на некаторы час. Во і найшлі сабе прыпірышча, каб песні піяць. Надазер'е Глыб. На тым прыпірышчы мы з ім і сустракаліся. Абруб Беразвецкі Глыб. ПРЫПЛЕСЦІСЯ зак. Пасябраваць. Прыпляліся яны ўжо даўно з ёй. Латыголічы Чаш. ПРЫПОЛЯ ж. Прыпол. Грыбы ў прыполю збірала: класці ж ужо не было куды. Башні Шум. ПРЫПОН м. Вяроўка. Вазьмі во прыпон ды і навяжы цёлку. Трыгубцы Віц. ПРЫПУСНІК м., ткац. Прыстасаванне для рэгулявання павароту і замацавання навоя ў ткацкім станку. Прыпуснік паварот памагае рэгуліраваць. Драбушова Беш. Калі нада адматаць аснову, прыпуснік вынімаюць. Белае Пол. ПРЫПУХАЦЬ зак., экспр. Прыпаўзці, марудна, павольна ідучы, прыбыць куды-н. Ледзь прыпухала дадому з могілак. Мікалаева Шум. Параўн. прыдзяўбіцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶