Старонка 186
◀ / 359 ▶
Міёр. Параўн. прылёпыш, прыйстобачнік, прыйстопачнік, прыстобачнік, прыстопачнік, прыўня. ПРЫВЕНЬ, ПРЫВІНЬ м. Сенцы, калідор. Дзверы зачыняйце, а то з прывеню холадам цягне. Мікуліна Глыб., Камайск, Тумілавічы Докш. У прывінь можна квашаніну паставіць: там халадней. Слабада Докш. Параўн. прыходка, прыходня, пярэжак. ПРЫВЕСЦІ зак. Нарадзіць. Каго ж там твая братавая сабе прывяла: сына ці дачушку? Заазер'е Сен. ПРЫВІД м. Знешні выгляд. Прывід добры ў яго, нічога-такі. Абухава Беш. А прывід у яго нічогі. Верамееўшчына Дубр. ПРЫВІНЬ гл. ПРЫВЕНЬ ПРЫГАЖАН м. Прыгажун. Не адразу мой дзед мне спадабаўся, як маладыя былі. Ну, не прыгажан быў. Ульянаўка Беш. ПРЫГАЛАЎ м., толькі адз. Прыгалоўе, узгалоўе. Пастаў мне вады ў прыгалаў. Кузняцова Віц. ПРЫГАНА ж. Загана, недахоп, які выклікае асуджэнне з боку іншых. Аб сваіх прыганах ён добра знае. Груздава Паст. ПРЫГАНАК м. Ганак. Кацёл нада на прыганак паставіць. Абухава. В.-Дзв. На прыганку летам часта ядзім. Воўкаўшчына Глыб. На прыганку сабака ляжаць любіў. Ваўкалата Докш. Была на прыганку гадзюку ўбачыла, спужалася вельмі. Фарынава Пол., Матырына Уш. ПРЫГАР м. Гар, едкі пах ад падгарэлай ежы. З кухні нешта прыгарам цягне. Груздава Паст. Прыгар у хаце – не зайсці. Дзверы ўсе паадчыняй. Кутняны Пол., Матырына Уш., Лаўкі Чаш. ПРЫГАРОДКА гл. ПРІГАРАДКА ПРЫГАРОДНЫ прым. Які жыве ў прыгарадзе. Нам прыгароднымі жыхарамі ніколі не быць. Баршчоўка Віц. ПРЫГАСЦІ мн., абрад. Бацькі і сваякі жаніха, якія праз тыдзень пасля вяселля, згодна з заключным этапам вясельнага абраду, прыязджаюць у госці да сватоў. Вяселле во дачке справілі, будзім прыгасцей устрачаць. Лугавыя Віц. ПРЫГЛЕДЗЕЦЬ зак. Сапсаваць, стаміць (пра вочы). Не чытай, цёмна ўжо, прыглёдзіш вочы. Нямойта Сен. ПРЫГОДЗІЦЦА зак. Уладкавацца, размясціцца дзе-н. Глядзі, як прыгодзіўся, скурчыўся каля каптура і заснуў. Сакольнікі Віц. Параўн. прімасцёрівацца, прынодзіцца, прыцюцюрыцца. ПРЫГОРАШ, ПРЫГОРШНЯ, ПРЫГОРШЧЫ гл. ПРІГОРШНЯ ПРЫГРАДАК, ПРЫГРАДНІК м. Пратаптаная паміж градкамі ці барознамі сцежка. У прыградку і завалілася. Антонаўка Арш. Прыграднік тожа нада выпалаць. Доўжа Віц. Параўн. прабараздак, прібараздак, прыградак, прылёшак, прымёжак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 359 ▶