Старонка 187
◀ / 359 ▶
ПРЫГРЭБІЦА ж. Склеп, паглыбленае ў зямлю, закрытае памяшканне для захоўвання садавіны, прадуктаў харчавання і інш. У прыгрэбіцу за бульбай схадзі зранку, а то закончылася на кухні ў вядрэ. Зялёнка Пол. Параўн. падмосця, падпамосце, падполля, подграб, подпал. ПРЫГУКАЦЬ незак. Гаварыць, весці размову ціхім голасам. Ой, я толькі, матулечка, у галоўках стаяла, сардэчна прыгукала. Германавічы Шарк. ПРЫГУМКІ толькі мн. Прыбудова да гумна. Ідзі за жытам у прыгумкі. Кураполле Паст. Параўн. прыклетнік. ПРЫГУРАК гл. ПАГУРАК ПРЫДАБЫЦЬ зак. Зарабіць, атрымаць, набыць што-н. дзякуючы працы. Што рукамі прыдабудзем, тое і маем. Абруб Глыб. ПРЫДАМ прысл. На адным месцы, спыніўшыся ў росце. Стаіць прыдам вішанька ўжо каторы год. Станіславова Дубр. ПРЫДАНАЕ, ПРЫДАНАЕ, ПРЫДАННАЕ н., толькі адз. Пасаг. Ніхто за ёй прыданага не даваў. Луначарскае В.-Дзв. Прыданага ў нявесткі маёй амаль што і не было. Чэрнева Брасл. Прыданнае сваім дзеўкам падгатовіла. Свяча Беш. Параўн. прыборы ў 3 знач. ПРЫДАНЫЯ мн., абрад. Удзельнікі вяселля з боку маладой. Прыданыя кала маладой паселі. Дзеркаўшчына Глыб. З боку маладой заўсёды прыданыя павінны ісці. Камайск Докш. ПРЫДАРОЖНІК м. Трыпутнік. Прыдарожнік на рану кладуць, як паліц ці нагу праколіш. Заазер'е Сен. ПРЫДБАННІК гл. ПРАДБАНІК ПРЫДЖГАЦЬ зак., экспр. Прыбегчы. За дзве мінуты з рэчкі прыджгаў, як узнаў, што бацька дома. Казяны Брасл. Параўн. прылапацець, прылупіць, прыскікаць. ПРЫДЗЕРЖЫЦЬ гл. ПРІДЗЕРЖЫЦЬ ПРЫДЗІСЯ мад. сл. Мабыць. Прыдзіся, гады чатыры назад ажаніўся. Ласкаўшчына Глыб. ПРЫДЗЯЎБІЦЦА зак., экспр. Прыйсці, марудна, павольна ідучы, прыбыць куды-н. Прыдзяўбёмся пад восем гадзін. Цёмна ўжо будзе. Верацеі Шарк. Параўн. прыпухаць. ПРЫДУМАЦЬ зак. Успомніць, прыгадаць, аднавіць у памяці. Зараз на розум што-небудзь прыйдзе, дык я вам прыдумаю, ці, як павашаму, успомню. Чарневічы Глыб. ПРЫДУМЛЯЦЬ незак. Жартаваць. Прыдумлялі мы тады з яго, сміяліся. Слабада Віц. ПРЫДУРАК м. Трысцен, прыбудова да хаты ці хлява. Схадзі ты ў прыдурак, можа, там свой малаток пакінуў. Дрысвяты Брасл. Ідзі на ключ прыдурак зачыні. Шыці Шарк. Параўн. прірубак, прістроік, пріхатак, прыкілак, прырубак, прыстроік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 359 ▶