ПРУЦЦЕ, ПРУЦЦЯ н., зб. Сушняк, сухое галлё. У вайну якія там дровы былі, дык мы пруцце збіраць хадзілі. Якаўлевічы Арш. Пруцця сыпіцца на двор – прібіраць нада. Кулакова Віц. Параўн. пацепнік.
ПРУЦЯНКА ж. Кошык, сплецены з лазы. Бульбу з поля будзім у пруцянках насіць – у нас іх многа, яшчэ ад цёткі засталіся. Бубалі Шум.
ПРЫАЗЯРЦО н. Бераг возера; прылеглая да возера тэрыторыя. Да прыазярца не прайсці: трава някошаная. Багданова Брасл.
ПРЫБАЙНІК гл. ПРАДБАНІК
ПРЫБАМБАСЫ гл. ПРІБАМБАСЫ
ПРЫБАМБІЦЬ зак., экспр. Прымацаваць, прыбіць. Прыбамбіў учора карціну да сцяны, а яна ўзяла ды звалілася ноччу. Мікіціха Шум. Параўн. прісумбычыць, прішпандоріць, прышпандорыць.
ПРЫБАМБІЦЬ зак., экспр. Купіць, набыць што-н. Перад Новым годам стол сабе на кухню прыбамбілі. Ског Сен.
ПРЫБАНІК, ПРЫБАННІК гл. ПРАДБАНІК
ПРЫБАРАХЛІЦЦА гл. ПРІБАРАХЛІЦЦА
ПРЫБІРАЦЦА незак. Упраўляцца па гаспадарцы, даглядаць жывёлу. Паедзем дамоў прыбірацца: скора цёмна. Усяны Брасл. Параўн. пароцца, порацца, поркацца, прібіраць, прыбіраць, пыніцца, пяхацца.
ПРЫБІРАЦЬ гл. ПРІБІРАЦЬ
ПРЫБЛУДНІЦА ж., асудж. Жанчына лёгкіх паводзін. Жыла ў нас тут прыблудніца, мужыкі да яе заходзілі. Астроўна Беш.
ПРЫБОРЫ гл. ПРІБОРЫ
ПРЫБУДОЎКА ж. Прыбудова, будаўніцтва чаго-н. да ўжо існуючай пабудовы. Прыбудоўка не так дорага абыйдзецца, як новае рабіць. Шыці Шарк.
ПРЫВАБА, ПРЫВАДА ж. Прынада, тое, чым прынаджваць жывёл, птушак, рыб, насякомых. Прываба для пчол можыць быць усякая. Ясева Міёр. Нада было здзелаць прываду харошую. Шчанькова Гар.
ПРЫВАЛ м. Мяжа, вузкая паласа не ўзаранай паміж гародамі зямлі. Абкосіш прывал вечарам. Дамашы Брасл.
ПРЫВАЛАК м. Зямельны ўчастак, які выдзяляецца сялянам у асабістае карыстанне. Прывалак увесь дачыста скасілі. Дрысвяты, Уклея Брасл.
ПРЫВАЛОЖЫЦЬ зак. Прыправіць, пакласці ў страву заправу, закрасу. Гэты суп, калі яго не прываложыць малаком, то і не з'ясі, не дужа смачны. Бортнікі Глыб. Параўн. пракінуць.
ПРЫВАРАК м. Гаспадарчая прыбудова да хаты для захавання прылад працы; кладоўка. У прыварак кінь лапату і мяхі. Мікалаёва
75 👁