Старонка 182
◀ / 359 ▶
Шуміліна. Параўн. прірубак, прістроік, прыдурак, прыкілак, прырубак, прыстроік. ПРІХЛЁБЫВАЦЬ незак. Піць патроху, не спяшаючыся, час ад часу. Малачком, унучок, бульбу пріхлёбывай. Гарадок. Як што густое ем, малака сабе наліваю, каб пріхлёбываць. Лужасна, Мазалава Віц. Параўн. праганяць. ПРІЦЁМАК, ПРІЦІМАК м., ПРЫЦЁМКІ мн. Прыцемкі, паўзмрок. Во ўжэ і пріцёмак на вуліцы. Доўжа Віц. Пакуль пасуду памыла, дык і пріцімак стаў. Канашы Гар. Прыйшлі з лесу, як прыцёмкі ўжо былі. Дубнякі Сен. ПРІЦЁМКАМ, ПРІЦІМКАМ прысл. Прыцемкам. Пріцёмкам ужэ ў хлеві прібірала. Ноўка Гар. Мужыкі нашы пріцімкам з работы явіліся. Мазалава Віц. ПРІЦІМАК гл. ПРІЦЁМАК ПРІЦІМКАМ гл. ПРІЦЁМКАМ ПРІЧЫНАЦЬ незак. Неспакойна сябе паводзіць, рыхтавацца да ацёлу (пра карову). Карова прічынаіць, ноччу ацеліцца. Газьба, Каверзы, Канашы, Лялеўшчына Гар. ПРІШПАНДОРІЦЬ, ПРЫШПАНДОРЫЦЬ зак., экспр. Моцна прыбіць; прымацаваць. Прішпандорь ты мне, сынок, якую-нібудзь полачку ў карідорі, каб малако ставіць. Мазалава Віц. Прышпандорыў во планку паміж сцяной і сталом, каб дзіркі не было. Замачак Чаш. Параўн. прыбамбіць, прісумбычыць. ПРОВАЛКА ж. Дрот. Нашто ты нейкую провалку ржавую на двор прыпёр? Клімаўшчына В.-Дзв. Падай кусочак провалкі мне. Мазалава Віц. Провалкай гарод абгарадзілі ад кабаноў дзікіх. Казловічы Гар. ПРОВІЛЫ толькі мн. Правады. Дрэва за провілы было зачапілася – рэзаць прыйшлося. Звыдрына Уш. ПРОГЛА ж., толькі адз. Балота, багна. За борам страшная прогла – туды не ходзім. Трыгубцы Віц. ПРОЖЫЛКА гл. ПРАЖЫЛКА ПРОЙДА аг., асудж. Хітры, двудушны, ілжывы чалавек, падманшчык. І дачка ў матку, такая ж пройда. Лужасна Віц. Ганіце з хаты гэтага пройду. Вяцера Чаш. ПРОЙМА ж. Скразняк, скразны вецер. Пройма тут – у другое места перасядзь. Пачаевічы Чаш. ПРОЙМА ж. Процьма, безліч. Грібоў ля дарогі – цэлая пройма. Канашы Гар. Дык гэта ж пройма цэлая грошай нада, каб у горадзе жыць. Старое Лядна Леп. Параўн. пропасць, пропась, прыць. ПРОЛАБКА, ПРОЛУБ, ПРОЛУБКА гл. ПРАЛУБКА ПРОЛАБКА ж. Просека. На пролабку выйшлі. Ноўка Гар. Параўн. посяч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 359 ▶