ПРОМЗЛЫ прым. Абрызглы (пра малако, якое пачало скісаць). Не еш: малако ўжо промзлае стала. Бабышкі Міёр., Сарочына Уш.
ПРОМІЦЦЮ прысл. Стрымгалоў. На ката пагляджу толькі, а ён проміццю з хаты. Лужасна Віц. Послі работы, бувала, паядзём, адзенімся – і ў клуб проміццю бягім. Ноўка Гар.
ПРОПАСЦЬ, ПРОПАСЬ прысл. Процьма, безліч. Пропасць мошак у каровіным хліве. Мазалава Віц. На бульбі пропась жукоў каларадскіх. Курына Віц. Ягад у балоці сёлета – пропась. Вярэчча Гар. Параўн. пройма, прыць.
ПРОСВА м., тэхн. Жалезны болт. Той просва, што ты даў, не падходзіць: каляco ўсё роўна балтаецца. Кузьмянцы Віц., Руць Чаш.
ПРОСЕНЬ ж. Іней. Кусты ўсе ў просені. Дзегцяры Брасл.
о ПРОСТАЕ ВЯЗАННЕ н. Від вязання ў адну нітку, якое не патрабуе асаблівай вывучкі. Я толькі простым вязаннем магу вязаць. Фарынава Пол.
ПРОСТКА прысл. Напрасткі. Дарогай – далекавата, а як простка праз поле, дык і нічога. Лаўрэнавічы Тал.
ПРОСТРАНЬ ж. 1. Памяшканне, пакой вялікіх памераў. Кухня ў нас у новай хаце – пространь: усім места хопіць. Дубы В.-Дзв. 2. Вялікі, нічым не заняты ўчастак зямной паверхні. Пространь вакол, куды ні глянеш. Пачаевічы Чаш.
ПРОТАР м. Дубец; палка. Вазьмі протар і падгані карову да выгану. Тараскі Чаш. Параўн. прэнт.
ПРОТАР м. Іголка для праколвання чаго-н.; шыла. Каб прышыць кавалак скуры, трэба протарам зрабіць пракол. Задоры Леп.
ПРОХАЛАДЗЬ, ПРОХЛАДЗЬ ж. Холад, сцюжа. На вуліцы сёння прохаладзь. Кашалёва Віц. На дварэ прохладзь, аж страшна – па два разы на дзень печ топім. Дварэц Чаш.
ПРОЦІ, ПРОЦІЎ, ПРОЦЬ прыназ. 1. Супраць, насуперак. Яны былі проці тога майго шлюбу. Опліса Брасл. А я дык матку не паслухала і замуж процІў яе волі пайшла. Калышкі Лёзн. Проць старшых не ідзі ніколі. Сушына Пол. 2. прысл., прыназ. Насупраць, прама перад кім- ці чым-н. Проці жывуць. Задроўе Арш. Стаю, помню, проці мамы, слёзы градам сыпяцца. Пагошча Брасл. Проці нас жыў ён некалі. Барсукі В.-Дзв. За сталом проціў мяне сядзеў. Крайцы Леп. Спыніліся проці нашай хаты былі і стаялі доўга. Рыбнае Сен.
ПРОЧКА ж. Дзірка, праход у агароджы. Вядзі ў прочку, так хутчэй. Груздава Паст.
ПРОЧЫЦЬ незак. Будаваць. Збіраліся прочыць хату новую, але вайна прыйшла. Іванск Чаш.
ПРОШЧА прысл., выш. Прасцей, больш звыкла. Чаго я буду качарыжацца, калі гэта ўсё прошча робіцца? Стары Лепель Леп.
76 👁