ПРІСТОІЦЦА зак. Скіснуць (пра малако). Паглядзі, дачушка, ці прістоілася там малако на вакне. Кулакова Віц. ПРІСТОІЦЬ зак. Ідучы, спыніцца, пастаяць кароткі час. І я прістоіла трошку каля калодзіся. Канашы Гар. ПРІСТРОІК, ПРЫСТРОІК м. Прыбудова, прыбудаваны будынак. У прістроік пака пакладзём. Мазалава Віц. У нас прістроік большы, чым сама хата. Вярэчча Гар. Сабака суседкін у нашым прыстройку ноччу спіць. Лескавічы Шум. Прыстроік во не можам дакрасіць: усё дажджы не даюць. Шыбекі Арш., Дразды Беш. Параўн. прірубак, пріхатак, прыдурак, прыкілак, прырубак. ПРІСТУПНА, ПРЫСТУПНА прысл. Зручна. А мне ў туфлях етых дужа пріступна хадзіць. Мазалава Віц. А мне красата ўжэ ні нада - абы пріступна хадзіць было. Канашы Гар. Так мне больш прыступна шыць. Дубы В.-Дзв. ПРІСУМБЫЧЫЦЬ зак., экспр. Моцна прыбіць, прымацаваць што-н. Прісумбычыў во малатком к сценкі - не адваліцца. Лужасна Віц. Параўн. прыбамбіць, прішпандоріць, прышпандорыць. ПРІТОН м. Месца ў хаце, пакой, дзе сямейнікі праводзяць большую частку свайго часу. На кухні - увесь прітон. Лужасна Віц. Кухня ў нас большая, дык увесь прітон там. Канашы Гар. ПРІТОРНУЦЦА зак. 1. Дакрануцца, даткнуцца да каго- ці чаго-н. Пріторнулася во плячом к сціне пакрашанай, вымазалася. Мазалава Віц. Пріторнуўся ціханька рукой да міне. Ноўка Гар. 2. Паспытаць, паспрабаваць чаго-н. (звычайна з адмоўем не). Да яды дажа ні пріторнулася. Курына, Лужасна Віц., Казловічы, Ноўка Гар. 3. Пачаць нешта рабіць і не давесці справу да канца. Во работніца: толька пріторніцца што здзелаць, як ужэ дзяцёнак плача - к яму беч нада. Вярэчча Гар. Нічога не ўспеў: толька пріторнуўся боты пачыніць, як з сельсавета пазванілі. Лужасна Віц. ПРІТЫРАК, ПРЫТЫРАК м., лаянк. Прыдурак, чалавек невялікіх разумовых здольнасцей або з дзівацтвамі. З прітыркам етым і гаварыць нечага. Ноўка Гар. Ад прытырка і слова людскага не пачуеш. Сабалі Чаш. Параўн. паўгловак, паўдурак, паўшабэлак у 2 знач., пенцюх. ПРІТЫРІНЫ, ПРЫТЫРАНЫ прым., лаянк. 1. Прыдуркаваты, бесталковы. Звізалась з етым прітыріным мальцам на Новый год. Канашы Гар. А што з ім гаварыць, калі ён прытыраны. Антонаўцы Брасл. І зяць у іх прытыраны, як і самі. Латышы Глыб. Параўн. падшлепнаваты, прышлёпнуты. 2. У знач. наз. Дурань. Зноў гэты прытыраны цягнецца. Мосар, Празарокі Глыб. Параўн. паўгловак, паўдурак, паўшабэлак у 2 знач., пенцюх, прітырак, прытырак. ПРІХАТАК м. Трысцен, прыбудова, прыбудаваны да хаты будынак. Як мы пажаніліся, бацька пріхатак нам пабудавау
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁