ПРІМЫЛЬНІК, ПРЫМЫЛЬНІК м. Прылазнік, памяшканне ў лазні, дзе распранаюцца і апранаюцца. Ці закрыў прімыльнік на ноч? Буда Дубр. Зімовымі вечарамі дзеўкі, бывала, варажылі ў прымыльніку. Зубава, Лісуны, Смаляны, Шыбекі Арш. Ідзі ў прымыльнік, калі жарка. Вярхоўе Беш. У прымыльніку банкі з кампотам да самай зімы пастаяць. Опліса Брасл. У бані сначала прымыльнік, а тады ўжо сама баня. Гарэлькі, Сваташыцы Дубр. У прымыльніку зімой доўга не пасядзіш. Пуцілкавічы, Уна, Якубаўшчына Лёзн. А мы ў прымыльнік цыбулю ссыпаем, каб сохла. Белая Ліпа, Варашылы, Лазоўка, Нярэйша, Пасад, Полымя Сен. Зачыні ў прымыльнік дзверы, не выпускай дух. Славені Тал., Сарочына Уш., Плаўнік Чаш. Параўн. прібанік, прібаннік, прыбайнік, прыбаннік.
ПРІНЕСЕНКА аг. Пазашлюбнае дзіця. Пасля вайны многа прінесенак нарадзілася было. Кузняцова Віц.
ПРІНЯЦЦА зак. Прыжыцца, прыстасаваўшыся да новых умоў, пайсці ў рост, развівацца (пра расліны). У парніку памідоры добра пріняліся. Курына Віц.
ПРІПУЦІЦЬ зак. Скласці, прывесці ў парадак, адвесці пэўнае месца чаму-н. Усяму трэба знайсці сваё месца, пріпуціць. Яроненкі Гар.
ПРІРОДА, ПРЫРОДА ж. Сваяцтва, кроўная радня. Ні ў нашу прірбду пашоў. Канашы, Ноўка, Смалоўка Гар. У нашай прірбдзі такіх прахіндзеяў німа – ні знаю, у каго ён удаўся. Курына, Лужасна Віц. У нявесткі нашай прырода вялікая. Гарадзец Леп.
ПРІРУБАК, ПРЫРУБАК м. Трысцен, прыбудова да хаты ці хлява. Прірубак за лета здзелаім. Лужасна Віц. У прырубку пілу пакінь. Фарынава Пол. Параўн. прістроік, пріхатак, прыдурак, прыкілак, прыстроік.
ПРІРЫЎКАМ, ПРІРЫЎКАМІ, ПРЫРЫЎКАМІ прысл. Прыхваткамі, у перапынках паміж іншымі справамі і заняткамі. Прірыўкам гряды палю. Мазалава Віц. Як дзеці малыі былі, усю работу дамашнюю прірыўкамі дзелала. Ноўка Гар. Рабіў ён гэта прырыўкамі. Воўкаўшчына Глыб.
ПРІСІДАЦІЛЬ гл. ПРАСІДАЦЕЛЬ
ПРІСЛАБЕЦЬ, ПРЫСЛАБЕЦЬ зак. Фізічна аслабнуць, страціць сілы. Пріслабела я во саўсім, хварею дужа. Канашы Гар. Я калі прыслабела, сын гаварыў, што возьме да сябе, а я не хачу: у мяне тут хата і гарод ёсць. Завяззе Шум.
ПРІСТАКАНІЦЦА, ПРЫСТАКАНІЦЦА зак. Прыбіцца, далучыцца, прыстаць да каго-н. А да каго яму прістаканіцца, як ні да вас? Вярэчча, Канашы Гар. Ці можна мне да вас прыстаканіцца ў горад заўтра? Паўазер'е Беш.
89 👁