Старонка 179
◀ / 359 ▶
Прыжучыў трактарыстаў брыгадзір на полі, дык і працаваць сталі добра. Латышы Глыб. Параўн. прылабуніць. ПРІЖЭНІНА гл. ПРАЖОНКА ПРІКАСАЦЦА зак. 1. Прычапіцца, перадацца каму-н., прыстаць да каго-н. (пра хваробу, стан). Прікасалася во яшчэ на руках зараза нейкая. Курына Віц. Кашаль к майму дзеду прікасаўся нешта – ні знаю ўжэ, ці выкарабкаіцца. Казловічы Гар. 2. Прыстаць да каго-н. з надакучлівымі просьбамі, прапановамі і інш. Прікасалася ка мне цыганка на рынку, ідзець ззаду, каб пагадаць мне. Гарадок. Параўн. прыляпацца. ПРІКІЛЫШ аг., груб. 1. Маленькае дзіця. Забярі свайго прікілыша ад нас. Доўжа Віц. Куды я – туды і прікілыш мой. Канашы Гар. 2. Дзіцяня свойскай жывёлы. Карова свайго прікілыша стаіць і ліжыць. Мазалава Віц. ПРІКОЛКА ж. Заколка. Ты забыла прікол­ку сваю. Грабяніца Віц. ПРІЛАДЗІЦЬ, ПРЫЛАДЗІЦЬ зак. Прыгатаваць ежу, накрыць на стол. Пріладзь мне, дачушка, на стол. Мазалава Віц. К вечару пріладзім што-нібудзь і паядзём. Канашы Гар. Пайду свайму старому есці прыладжу. Анэліна Тал. ПРІЛАЎЧЫЦЬ зак. Прыладзіць, прыстасаваць. Пріладзіў во сабе каробку для пугавіц. Лужасна Віц. ПРІЛІСНІКІ мн. Маленькія лісточкі, якія размешчаны зверху, каля самай пупышкі кветкі. Ад жары макушкі з пріліснікамі засохлі. Асташэва Лёзн. ПРІЛЯПАЦЬ, ПРЫЛЯПАЦЬ зак., груб. Забіць, застрэліць. Гразіцца ўсё, што пріляпаіць міне, як нікога дома ні будзіць. Кулакова Віц. Як у дровы паехалі, ён і прыляпаў сваю цешчу там. Шчарбакі Шум. Параўн. пэкнуць. ПРІМАКА, ПРЫМАКА, ПРЫМАЧ м. Прымак. Прімаку сабе ўзіла, другей год жывець з ім. Казловічы Гар. Прымака ўсё робіць у іх. Бярозаўка Докш. Гэны прымака цяпер лепш за бацьку робіць. Лукашова Паст. Даўней прымач сем гадоў цешчынага ката на Вы зваў. Замошша Тал. Параўн. прыставень, прытыка. ПРІМАСЦЕРІВАЦЦА незак. Уладкоўвацца, зручна размяшчацца дзе-н. Мальцы нашы ўжэ на сена ляглі і прімасцерівацца спаць сталі. Грабяніца Віц. Параўн. прыгодзіцца, прынодзіцца, прыцюцюрыцца. ПРІМІНА ж. Вяроўка, якой увязваюць сена ці салому на возе. Пріміну тужэй зацягівай, каб сена не абвалілась. Кузняцова Віц. ПРІМІРОЎКА, ПРЭМЯ ж. Прэмія. Прімірбуку не далі. Ноўка Гар. Сёння прэмю выдадуць усім. Паліцы Беш. Прэмю восенню толькі дадуць. Суша Леп. Прэмю не ўсім дадуць. Бугаі, Шыркі Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 359 ▶