ПРАШТРАШЦЦА зак. 1. Правінаваціцца ў чым-н. Праштрапілася дзеўка, нарадзіўшы без мужа. Анэліна Тал. Праштрапіўся мой сын: доўга не мог гроты аддацъ, што задалжау быу. Канаты Тар. 2. Аказацца ў нявыгадным для сябе становішчы. Праштрапіліся мы на базарі, бульбу прадаваушы. Вярэчча Тар. Праштрапіўся ты з машынай: можна было i болей узяцъ за яе. Казловічы Тар. ПРАШЧАВАЙЦЕ выкл. Бывайце, да пабачэння (як формула развітання). Ну, прашчавайце, будзем жывы - звідзімся. Калышкі Лёзн. ПРАШЧАл ШЫ м и. Вечарынка, урачысты вечар з прычыны адыходу хлопца на службу ў войска. Ці пойдзіш к другу на прашчаліны? Вярэчча Тар. Запрасілі на прашчаліны даўно. Ульянавічы Сен. Параўн. правддзіны. ПРАШЫКАЦЬ зак., экспр. Патраціць yce грошы. Прашыкала ўсю пенсію ў магазіне. Празарокі Глыб. Параўн. прагайдамашыцъ, праерыць прашмыльгаць. ПРАЯВА аг., асудж. Распусны, непаслухмяны чалавек, свавольнік (звычайна пра дзіця). 3 такой праявай я не застануся на цэлы дзень - сама глядзі свайго дзіцёнка, раз васпітываць не ўмееш, як нада. Дзёрнавічы В.-Дзв. Не ўнук, a праява: робіць, што ўздумаіцца. Канаты Тар. Ужо сабралася гуляцъ, праява: у горад паедзе, даўно не была. Замачак Чаш. ПРІБАМБАСЫ, ПРЫБАМБАСЫ толькі мн. 1. Начынне, набор прадметаў, інструментаў для выканання якой-н. работы. Тут во сваі прібамбасы мой мужык кладзець: малаткі, гвоздзі, жалеззе ўсякае. Лужасна Віц. Складзі прыбамбасы свае. Азярок Арш. 2. Сукупнасць прадметаў касметыкі. А божа ж мой, колькі ў яе прыбамбасаў усякіх, каб красату наводзіць! Латыгаль Сен. ПРІб Ан іК, ПРІб Ан ШК гл. п р а д бАн ік ПРІБАРАЗДАК гл. ПРАБАРАЗДАК ПРГБАРАХЛІЦЦА, ПРЬІБАРАХЛІЦЦА зак.} экпр. 1. Прыадзецца, набыць сабе новую адзежу. Саўсім ужэ абнасілася, паеду ў горад, прібарахлюся к унучкінай свадзьбі троху. Канаты Гар. На базар паедзім: прыбарахлімся трошку к лету. Белая Ліпа Сен. 2. Модна, прыгожа апрануцца. Бачу, прыбарахлілася. Пойдзеш некуды? Славені Тал. Саседка наша во некуды прыбарахлілася, на ранішні аўтобус пабегла. Вяцера Чаш. Параўн. прыстрбіцца, прычапурыцца. ПРІБІРАЦЬ, ПРЫБІРАЦЬ незак. Упраўляцца па гаспадарцы, даглядаць гаспадарку. Пойду на двор прібіраць, пакулъ не цёмна. Мазалава, Навасёлкі Віц. Зімой увечарі рана прібіраць ідзём. Канаты
Дадатковыя словы
прычапўрыцца
2 👁