Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
Ноўка Гар. Пайду скот прыбіраць. Гаршчэўшчына Тал. Параўн. пардцца, пдрацца, поркацца, прыбірацца, пыніцца, пяхацца. ПРІБОРЫ, ПРЫБОРЫ толькі мн. 1. Прыборка, прыбіранне; уборка. Пасля тваіх прібораў ні найдзіш нічога. Лужасна Віц. Займіся прібдрамі ў хаці. Канашы Гар. 2. Уборы, адзенне. Ёй адны пріборы ў галаве. Мазалава Віц. Прыбдры нам не нада, а на хлеб грошай хваціць. Панізоўе Арш. Раней не глядзелі, каб якія приборы надзецъ. Прыветак Сен. 3. Пасаг. Пакладу во гэта дзеўкам сваім у приборы: можа ж, замуж которая пойдзе скора. Крывыя Тал. Параўн. приданое, приданое,приданное. ПРИ АРАДКА, ПРЫГАРОДКА ж. Стойла, адгароджанае месца ў хляве для свойскай жывёлы. У прігарадку цялёнка загоняй. Казловічы Гар. У прыгародку саломкі пакладзі, каб парсючку мякчэй было. Пшанічана, Стадолішча Гар. У хляве сёлета прыгародку зрабілі авечак туды паставім. Кубелеўшчына Шарк. Параўн. праварына. ПРІГОРШНЯ, ПРЫГОРШНЯ ж ПРЫГОРАШ ж, часцей ПРІГОРШНІ, ПРЫГОРШЧЫ мн. 1. Прыгаршчы, складзеныя разам далоні так, каб імі можна было што-н. набіраць, трымаць i інш. Цэлую прігоршню ягад смехом назбірала. Канашы Гар. Дзержыцъ у прыгоршні грибы. Ласкаўшчына Глыб. Трымай прыгораш - арэхаў насыплю. Старое Лядна Леп. Лопату забыл i, дык прігоршнямі пясок у вядро насыпала. Кулакова Віц. Давай прігдршні дзяржы, ягад насыплю. Ноўка Гар. Сип во ў прыгдршчы. Кублічы Уш. 2. ПРІГОРШНІ, ПРЫГОРШЧЫ Колькасць чаго-н., якая ўмяшчаецца ў прыгаршчы. Трое прігдршній бруснікі - i вядро цэлае будзіць. Мазалава Віц. Двое прыгдршчаў мукі яшчэ ў цеста ўсыпала. Лукашова Паст. ПРІДЗЕРЖЫЦЬ1, ПРЫДЗЁРЖЫЦЬ зак. 1. Прытрымаць, не даць упасці. Прідзержы стул, каб не заваліўся. Казловічы Гар. Яны мяне прыдзёржылі, amo б звалілася. Стражава Дубр. ПРЩЗЁРЖЫЦЬ2 зак. Прытрымаць, прыхаваць, прыберагчы да нейкага часу. Грошы прідзёржыць не палучаецца: адны расходы кругом. Лужасна Віц. Прідзёржы ў сібе дзе-нібудзь плуг на лета. Канашы Гар. Параўн. пріжучыць у 1 знач. ПРІДЛОЖЫЦБ, ПРЭДЛОЖЫЦЬ зак. Прапанаваць, выказаць, унесці прапанову. Прідлджылі мне ў магазіні работаць. Ноўка Гар. А затым прэдложылі мне стаць заўклубам. Крывыя Тал. ПРІЖУЧЫЦЬ, ПРЫЖУЧЫЦЬ зак., экспр. 1. Прыхаваць, пакінуць на запас, зберагчы што-н. для сябе. Пріжучыла грошай трошкі з пеней. Кулакова Віц. Параўн. прідзержыць. 2. Прысвоіць, зрабіць што-н. чужое сваёй уласнасцю. Любіць чужое прыжучыць. Ског Сен. 3. Прымусіць, абавязаць што-н. зрабіць. Як пріжучыш рібят, дык i здзелаюць хоць нешта па дому. Казловічы Гар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыжўчыць, пріжўчыла, пріжўчыць, пріжўчыш
1 👁
 ◀  / 359  ▶