Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПРАЩУКА аг., лаянк. Па ганец, дрэнны, подлы чалавек. 3 гэтай праціўкай ніхто з нашых баб i звязвацца не хона. Сабалі Чаш. Параўн. псдтнік. ПРАЦУДЭРА аг., экспр. Дзівак, чалавек з незвычайнымі звычкамі, поглядамі; выдумшчык. Ну i працудэра: як выдумав, дык выдумае. Чарневічы Глыб. Параўн. прычуддзе. ПРАЦЫЦЫРАВАЦЬ зак. Абгаварыць, нядобразычліва ахарактарызаваць каго-н. Бабы ў нас толькі i могуцъ гит о працыцыраваць адна адну. Груздава Паст. ПРАЦЯРОБКА ж. Працярэбліванне. Працярдока ідзе - гэта лінейку сякуцъ. Гарэлькі Дубр. ПРАЧОС м. Прагаліна, не зарослае дрэвамі месца ў лесе. Управа зварочвай, а там прачос будзе. Суднікі Арш. Параўн. прагалец, прарэх, пустота. МРАЧУТК1 мп. Чуткі, весткі пра каго- ці што-н. Прачуткі праяе нехарошыя ходзяць. Зубава Арш. 3 вайны пра дзеда ні чуткі ні прачуткі не было. Астроўна Беш. ПРАЧУХАНКА, ПРАЧУХОНКА ж., экспр. Праборка, вымова за што-н. Прачуханку ён ужэ ад міне палучыў. Вярэчча Гар. Вечарам устрою табе прачухднку. Грышына Рас. Параўн. пытка1. ПРАЧУХАЦЦА, ПРАЧХАЦЦА зак., экспр. Працверазіцца пасля сну (пра п'янага чалавека), праспацца. Мой мужык дык толькі на другі дзенъ пасля п 'янкі той прачухаўся. Заполле Арш. Прачхаецца i зноў глядзіць, каб дзе напіцца. Акцябрскі Чаш. ПРАЧХНУЦЦА зак. Прачнуцца, прабудзіцца. Прачхнулася я раненъка тады. Ляды, Опліса Брасл. Прачхнуўся ён, як у горад уехалі. Полымя Сен. Прачхнуўсяў кумавай хаце. Селішча Уш. ПРАЧБІХАЦЦА зак. Прачухацца, прачнуцца, прыйсці ў сябе. Толькі прачыхалася - i за работу. Брыжынкі Міёр. ПРАЧЫХАц ЦА незак. Прачынацца. Прачыхаюся ранічкай - аж бачу: кот на стале капя місак спіць. Чарневічы Глыб. ПРАПІКІ мн. Выдумкі, глупства, хлусня. Усё гэта прашкі, нікога ты ні слухай, у цябе свая галава на плячах. Мішкавічы Шум. ПРАШМАНАц Ь зак., экспр. Перабраць, ператрэсці, перагледзець (рэчы). Трэба прагиманаць усё адзенне ды павыкідваць нянужнае. Проземля Чаш. ПРАШМЫЛЬГАЦЬ зак., экспр. Бяздумна, без патрэбы растрапіць грошы. Прашмыльгаў кароўку за месяц, усё развёў, што было. Стар Арш., Акцябрскі Чаш. Параўн. прагайдамашыць, праёръщъ, прашмьтъгаць, прашыкаць. ПРАШТАБНАВАн Ы дзеепрым. Прашыты, прастрочаны. Джынсы жоўтымі ніткамі праштабнаваны - во мода пайгила! Папіна Сен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

працярдбка, прачхнўлася, прачхнўўся, прачхнўўсяў, прачўткі, прачўхаўся, прычўддзе, пянага
2 👁
 ◀  / 359  ▶