дзедам. Хацейка, Канашы Гар. 2. Апрача, акрамя, у дадатак да чаго-н. Праміж таго, яна добра спявае. Старыя Крукі Міёр.
ПРАМОКНУТЫ дзеепрым. Намочаны, насычаны вадкасцю ў працэсе прарошчвання (пра насенне). Прамокнутую моркву ў суботу садзіць буду. Стрынадкі Глыб.
ПРАМОЎЧЫЦЬ зак. Прамаўчаць, не адказаць, ухіліцца ад адказу. Глядзі, прамоўчыць ён табе! Замшына Лёзн.
ПРАНІК гл. ПРАЙНІК
ПРАНІКАНКА ж. Запяканка з тварагу. Вельмі смачная твая пранікaнка! Каміншчына Глыб.
ПРАННІК гл. ПРАЙНІК
ПРАННІК гл. ПРАЙНІК
ПРАНТ м. Франт (пра гультая). Прант ты гэткі, нічога не хочаш рабіць! Быцава, Паўазер'е Беш.
◊ ПРАНУ ЯГО БЯРЫ, ПРАНЦЫ ЯГО ВАЗЬМІ! ХАЙ ЯГО ПРАНЦЫ ВОЗЬМУЦЬ! ХАЙ НА ЯГО (ЦЯБЕ) ПРАНЦЫ! БАДАЙ ЦЯБЕ ПРАНЦЫ! Зламыснае пажаданне, праклён. Прану яго бяры, як ён мне надакучыў, жыць не дае. Друя Брасл. От ён даўся мне, пранцы яго вазьмі! Верацея Арш. Хай яго пранцы возьмуць, твайго сынка! Спрынды Брасл. Хай на цябе пранцы! Даўгаполле, Канашы Гар. А бадай цябе пранцы з тваёй работай! Макаравічы Докш.
ПРАНЦЫ толькі мн., лаянк. Пра дрэннае, нікчэмнае. Пранцы, а не работа. Лужасна Віц. Пранцы, а не людзі. Разві ж так можна?! Канашы Гар. Сёлета не ўраджай, а адны пранцы. Акцябрскі Чаш.
◊ ПРАНЦЫ ЯГО ВАЗЬМІ! ХАЙ ЯГО ПРАНЦЫ ВОЗЬМУЦЬ! ХАЙ НА ЯГО (ЦЯБЕ) ПРАНЦЫ! БАДАЙ ЦЯБЕ ПРАНЦЫ! гл. ◊ ПРАНУ ЯГО БЯРЫ
ПРАПАТОПНЫ прым. Дапатопны, старамодны, устарэлы. I была ў нас толькі прапатопная балалайка. Гута Паст.
ПРАПЛЕШЫНА ж. Месца, дзе не ўзышлі агародныя расліны. А як гуркі не ўзыдуць, дык праплешына тады на агародзе. Бабінічы Арш. Параўн. плям, прагала, пралёт, пустка, пустота, пустэчча.
ПРАПОЛЬНІК м. Матыка, прылада для ручной апрацоўкі зямлі. Рады пара абганяць прапольнікам: зараслі дужа. Дрысвяты Брасл. Два прапольнікі ў нас дома. Абруб, Чарневічы Глыб. Параўн. пельнік, прыжуноўка.
ПРАПЯКАНКА ж. Рагатка, невялікая драўляная развіліна з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання чаго-н. Нарабілі прапяканак, страляюць і бегаюць адзін за адным цэлы дзень. Лужкі Шарк.
ПРАРЕХА ж. Разрэз, прарэх. У цібе ў спадніцы прарэха дужа бальшая. Канашы Гар.
75 👁