ПРАКІДАЦЬ незак. Прыпраўляць, класці ў страву запраўу, закрасу. Салам кашу пракідаю – ды ў печ. Ахрэмаўцы, Бабышкі Брасл. Пракінула суп жыркам. Драгуны Міёр.
ПРАКІМАЧЫЦЬ зак., экспр. Працягнуць, прабавіць час. Мальцы баяліся дадому ісці, дык на возеры да вечара час пракімачылі. Пліса Глыб.
ПРАКІНУЦЬ зак. Прапаліць у печы, працепліць. Халодна – нада ў хаці пракінуць троху. Мазалава Віц. Пракінь у бані заўтра – памыімся вечарам. Ноўка Гар. Параўн. працёпліць.
ПРАКІНУЦЬ зак. Прыправіць, пакласці ў страву закрасу. Пракінь суп смітанкай – укусней будзіць. Канашы Гар. Пракінуў бульбу маслам. Фарынава Пол. Параўн. прывалóжыць.
ПРАКІСЕНЯ ж. Кіслае малако. Нанач люблю заўсягды пракісені папіць. Галубава В.-Дзв. Параўн. прастакіша.
ПРАКУДА аг., асудж. Надакучлівы чалавек (звычайна пра дзіця). Адчапіся, ідзі займіся чым, пракуда! Бондарава Шум. Параўн. прыедлівы, прыліпайла, прыліплівы, прыставака.
ПРАКУДНЫ прым. Хворы на заразную хваробу. Стары нікому не нада: ён жа пракудны. Лонск Шарк.
ПРАКУЛОГАЦЬ зак., экспр. Працерці, памыць збольшага. Ёй абы пракулогаць полкі, а хто мыць будзець? Ульянавічы Сен.
ПРАЛАЗА аг., асудж. Пранырлівы, хітры чалавек, прайдзісвет. Пралазу гэтую ў хату не пускай. Свольна В.-Дзв. Ты не знаіш яго – пралаза яшчэ той! Гарадок. Параўн. праціўка, пройда, псотнік.
ПРАЛЁТ м. Месца, дзе не ўзышла гародніна. На пралёце буракі адсаджваць буду. Дрысвяты Брасл. Параўн. плям, прагала, праплешына, пустка, пустота, пустэчча.
ПРАЛІЦА ж., ткац. Самапрадка. Сёлета з хаты на вуліцу вынесла праліцу. Міхалінава Лёзн. Параўн. прадзільна, прядзілка, поцесь.
ПРАЛУБКА, ПРОЛАБКА, ПРОЛУБ, ПРОЛУБКА ж. Палонка. Глядзі ў пралубку не праваліся. Іказнь Брасл. На возеры з самага краю пролабка была. Рубеж, Урбаны Брасл. Як пойдзеш, у пролабку на сажалцы не ўваліся. Моханава В.-Дзв. Зімой пролабкі на азёрах робяць, каб рыба дыхала. Сасноўка Сен. У пролуб не ўваліся – учора высеклі. Язвіна Шум. У пролубку ўваліўся п'яный. Канашы Гар. Сусед паўдня пролубку прабіваў: дужа лёд тоўсты. Ласкаўшчына Глыб.
ПРАЛЫСІЦЬ зак., экспр. Збольшага падмесці ці памыць (пра падлогу). Пралысіла пол трохі – і ладна: хто там глядзіць. Лазы Тал.
ПРАЛЬНІЦА ж. Пралля. Пральніц у нас не засталося амаль. Вялікае Сяло Сен. Параўн. пряха.
ПРАМЕЖ, ПРАМІЖ прыназ. 1. Паміж. Як дам прамеж глаз – будзеш думаць, што гаварыць. Старое Лядна Леп. Сеў праміж нас з
83 👁