Старонка 170
◀ / 359 ▶
ПРАЖЫЦЬ незак. Пражыць, пячы, гатаваць на адкрытым агні ў печы. Сёння буду пражыць мяса з цыбуляй. Сухавержжа Міёр. ПРАЗ прыназ. Пра (выражае аб'ектныя адносіны, абазначае прадмет размовы, думкі). Раскажы мне праз усё, як было. Казечкі Арш. Увесь вечар з маці праз цябе гаварылі. Шантары Докш. Помню толькі троху праз вайну: малая ж была яшчэ. Еўлахі Тал. ПРАЗВЕЎКА ж. Мянушка. Не нада празвеўкі даваць, а то і табе дадуць. Абруб Глыб. Параўн. прызыўка, прыквалле, прыкванне. ПРАЗДОННЯ, ПРАЗДЭННІЦА ж. Прадонне, бездань, прорва. Сколька ні даю ім грошай, як у праздоння нейкае: усё роўна ні хватаіць. Канашы Гар. Як у праздэнніцу нейкую лезіць і лезіць. Слабодка Леп. ПРАЗНІЧНАЕ н. Святочны пачастунак, абед. Пастухам, бывала, на тройцу празнічнае давалі. Буда Дубр. ПРАЙНІК, ПРАНІК, ПРАННІК м. Пернік. Дай хоць адзін прайнік з малаком з'ем. Абухава, Барсукі В.-Дзв. Пайду якіх прайнікаў к малаку куплю ці яшчэ што: унукі прыедуць. Хацейка Гар. У лаўкі сёння прайнікаў купіла. Рускі Шум. Пранікі во на стале, бяры і еш. Крылаўшчына Шум. Смачныя праннікі цяпер робяць, з ізюмам. Баяршчына Уш. Я табе канфет і прайнікаў купіла. Мурагі Рас., Кулінава Уш., Акцябрскі Чаш. ПРАЙНІК, ПРАННІК м., уст. Пранік, плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці абмалоту лёну ў мінулыя часы. Бабка мая ўсё бяллё прайнікам уцюжыла. Вялікія Лётцы Віц. Раней прайнікам і снапы малацілі, і тряпкі мылі. Езярышча Гар. Бывала, прайнікам на рэчцы ўсю адзежу выб'ем – мяккая, то і не прасавалі. Зароўе Леп., Лукашова Паст. Узяць толькі ды праннікам па спіне. Надазер'е, Хралы Глыб. Праннікам бабы і дзеўкі адзенне мылі на возеры. Ваўкалата, Зарачыцак, Тумілавічы Докш. Раней толькі праннікамі і мылі. Верамееўшчына Дубр. Праннікамі дзеравяннымі раней лён білі. Абольцы, Еўлахі Тал. А я адзежу праннікам памяшу-памяшу, дык яна і чыстая, і рукам лягчэй. Шаўкоўшчына Чаш. ПРАКАЛОТКА ж. Кулеш. Пракалоткай толькі і карміліся з вайны. Снегі Міёр. ПРАКАЛЫХАЦЬ зак., экспр. Пражыць, праіснаваць. Вось так і пракалыхала з нялюбым разам усё сваё жыццё. Янава Тал. Параўн. пракарчэць. ПРАКАРЧЭЦЬ зак., экспр. Пражыць, праіснаваць. Баба Насця пракарчэла сваі восемдзесят гадоў і нікога ніколі не абгаварыла. Старое Лядна Леп. Параўн. пракалыхаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 359 ▶